Грамадства1515

Не толькі Быкаў пісаў вершы, Чэхаў таксама

Так лічыць Віктар Януковіч, кандыдат у прэзідэнты Украіны.

Так лічыць Віктар Януковіч, кандыдат у прэзідэнты Украіны.

У чацвер 28 студзеня ў эфіры дзяржтэлерадыёкампаніі «Крым» Віктар Януковіч заявіў, што памятае пра юбілей Чэхава. Пры гэтым кандыдат у прэзідэнты ад Партыі рэгіёнаў назваў Чэхава яго спачатку «ўкраінскім, рускім пісьменнікам», а затым — паэтам. «Я ведаю і памятаю аб тым, што ў гэтыя дні адзначаецца 150-годдзе творчасці Чэхава — украінскага, расейскага пісьменніка, ну, а ўвогуле больш правільна будзе сказаць: дзеяча сусветнай культуры», — сказаў Януковіч. «Ялцінцы павінны ведаць, запішыце: у 2010 годзе ў абавязковым парадку будзе ўказ прэзідэнта аб рэстаўрацыі і аднаўленні дома-музея Чэхава», — заявіў ён.

«Я яго падпішу, гэты ўказ, і мы з вамі будзем мець дом-музей, за які нам не сорамна будзе, каб і жыхары Украіны, і іншых краін, прыехаўшы ў Ялту, прыехаўшы ў Крым, маглі ўбачыць маглі пабачыць памятныя мясціны звязаныя і з біяграфіяй, і з гісторыяй гэтага цудоўнага паэта, вялікага паэта Антона Паўлавіча Чэхава», — сказаў Януковіч.

29 студзеня адзначаецца 150-годдзе з дня нараджэння расейскага пісьменніка, драматурга Чэхава.

Гэта не першы кур’ёзны выпадак з лідэрам Партыі рэгіёнаў. «Українська правда» падрыхтавала цэлы хіт-парад канфузаў Віктара Януковіча.

7 лютага адбудзецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне. Віктар Януковіч у ім будзе супернічаць з цяперашняй прэм'ер-міністаркай краіны Юліяй Цімашэнка. Януковіч абапіраецца на ўсходнеўкраінскі, расейскамоўны электарат. Ягоная суперніца мае падтрымку захаду і цэнтру краіны і ўкраінскамоўных выбарцаў. Януковіч цесна звязаны з усходнеўкраінскімі алігархамі, тады як Цімашэнка мае рэпутацыю папулісткі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер-міністр Бельгіі выказаўся за здзелку з Пуціным13

Міністр замежных спраў Ірана: Армузскі праліў закрыты толькі для ворагаў, астатнія могуць праходзіць

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць