Грамадства6565

«Не трэба баяцца». Сергеенка заклікаў беларусаў, якія з'ехалі, вяртацца

Экс-кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі, а цяпер кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка заклікаў беларусаў вяртацца на радзіму. На ягоную думку, любы, хто хоча вярнуцца ў родныя мясціны, можа вярнуцца. Але толькі калі ён «не здзяйсняў супрацьпраўных дзеянняў», піша «Союзное вече».

Сергеенка выказаў меркаванне, што многія беларусы вяртаюцца на радзіму, абыходзячы камісію пад кіраўніцтвам генпракурора Шведа.

«Не трэба разглядаць усіх як ворагаў. Ёсць сярод іх і проста заблукалыя. Зрэшты, часу з тых часоў прайшло дастаткова, і, думаю, вызначыцца з палітычнай пазіцыяй і сваім далейшым лёсам яны ўжо цалкам маглі», — мяркуе Сергеенка.

Экс-намеснік старшыні КДБ лічыць, што жыць на чужыне няпроста.

«Так, многія зразумелі, як няпроста там, на чужыне, сябе знайсці, працаўладкавацца, заняць месца ў жыцці. Некаторыя, я думаю, за кардонам і пакутуюць, і вяртацца баяцца. Такіх, напэўна, сярод «збеглых» ужо большасць. Але баяцца не трэба. Вяртайцеся!» — заклікаў Сергеенка.

Каментары65

  • Питон
    13.06.2024
    мы, говорит он, вас ненадолго посадим, чик и ты уже уже мотаешь всего пяторочку в строгаче.. и рабочее место есть и работа для кума..
  • Жадаючая вярнуцца
    13.06.2024
    А можна інструкцыю па вяртанні для тых, хто першы раз? Шмаравідла з сабой браць ці па месцы выдаюць? Колькі сантыметраў зараз дручкі амапаўскія? І ці трэба на каленях паўзці адразу з нейтральнай памежнай зоны альбо ад месца рэгістрацыі?
  • А гарантии?
    13.06.2024
    Амнистию! Тогда поедут.

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні9

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

Спевака — пастаяннага ўдзельніка афіцыйных канцэртаў — будуць судзіць за пратэсты1

Сярэдні заробак у чэрвені вырас на 50 рублёў, але наколькі ён адлюстроўвае рэальную сітуацыю?

Дзікавіцкі: Каманда «Белсата» амаль не мае ніякага ўплыву на сітуацыю3

Стрыжак тлумачыць, чаму супраць перамоваў з лукашэнкаўцамі і якая яго прапанова1

Сталі вядомыя падрабязнасці сустрэчы Дуды і Сі Цзіньпіна наконт рэжыму Лукашэнкі

На таргах у Мінску даляр з салідным запасам рухнуў да гадавога мініміму1

«Падрыхтоўка да Алімпіяды прайшла не так, як планавала». Ціманоўская расказала, з якім настроем едзе ў Парыж6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні9

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →