Грамадства

Умовы ўступнай кампаніі ў ВНУ і ССНУ сёлета істотна не зменяцца

Паведаміў 29 студзеня журналістам падчас выніковай калегіі Міністэрства адукацыі міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў.

Паводле яго слоў, уступная кампанія будзе «больш камп’ютэрызавана» ў параўнанні з мінулым годам, кантрольныя лічбы прыёму не зменяцца. Разам з тым Радзькоў адзначыў, што Мінадукацыі »заўсёды прапануе свае паслугі для жадаючых атрымаць рабочыя спецыяльнасці». Міністр паведаміў, што за апошнія тры гады ў Беларусі на 32 тыс. павялічаны прыём у прафесійна‑тэхнічныя вучылішчы, пры гэтым колькасць выпускнікоў школ не павялічылася. «Нам удалося прыцягнуць да адукацыі практычна кожнага выпускніка», — заўважыў ён.

Выступаючы з дакладам на калегіі, Радзькоў паведаміў, што ў Беларусі вядзецца работа па распрацоўцы новай праграмы развіцця прафтэхадукацыі і вышэйшай школы. «Мы будзем шырэй практыкаваць увядзенне ў ВНУ англамоўнай адукацыі», — зазначыў ён. Ён нагадаў, што ў 2009 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі быў адкрыты першы англамоўны паток.

У ліку праблем міністр назваў знос лабараторна‑тэхнічнага абсталявання ў ВНУ і ССНУ, нізкую забяспечанасць студэнтаў інтэрнатамі, ажыятаж у апошні дзень прыёму дакументаў у навучальныя ўстановы.

Паводле звестак Мінадукацыі, у 2009 годзе студэнтамі ВНУ ўсіх форм уласнасці сталі 97,8 тыс. чалавек (91,4 тыс. — у 2008 годзе). Прыём ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі склаў 58,8 тыс. чалавек (54 тыс. — у 2008 годзе).

Каментары

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?10

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы86

Маладую маці з Гомеля асудзілі за палітыку6

УСУ апублікавалі відэа знішчэння дэсантных караблёў у бухце Севастопаля4

Дызайнерка стварае шыкоўныя інтэр'еры з беларускім каларытам ФОТЫ4

МТЗ пачаў вырабляць па 90 супертрактароў за месяц11

УСУ нанеслі паўторны знішчальны ўдар па НПЗ і порце ў Туапсэ20

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

У часы ШІ каштоўнымі кадрамі робяцца тыя, хто ўмее гуртаваць і сцэментоўваць

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?10

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць