Свет5656

Пуцін назваў умовы спынення агню і пачатку перамоў па Украіне

Украінскія войскі павінны быць цалкам выведзеныя з Луганскай, Данецкай, Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Contributor / Getty Images 

«Прычым звяртаю ўвагу — менавіта з усёй тэрыторыі гэтых рэгіёнаў», — заявіў Пуцін.

«Як толькі рэальны вывад украінскіх войскаў пачнецца, і Кіеў паведаміць аб планах адмовіцца ад уступлення ў НАТА, Масква дасць загад аб спыненні агню і пачатку перамоваў. Расія пры гэтым гарантуе бесперашкодны і бяспечны адвод украінскіх частак і злучэнняў», — дадаў прэзідэнт Расіі.

Таксама ён заявіў, што Масква звярталася да Украіны да пачатку ўварвання з заклікам вывесці войскі з рэспублік Данбаса, заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін падчас выступу ў МЗС.

«Магу вам сказаць, кантакты былі. Мы адразу ім сказалі — войскі прыбірайце адтуль і ўсё на гэтым скончыцца», — паведаміў ён.

Аднак па яго словах, прапанову амаль адразу адхілілі.

Каментары56

  • Не смяшы
    14.06.2024
    Ды не, гэта ты павінен зваліць адтуль
  • Так
    14.06.2024
    Не супадзенне, што гаворка пра збольшага расейскамоўныя тэрыторыі.
  • Так устроит?
    14.06.2024
    Куды вывесці войскі з Луганскай, Данецкай, Херсонскай і Запарожскай абласцей? У Белгародскую, Курскую, Бранскую, Смаленскую, Варонежскую, Растоўскую, Саратаўскую вобласці?

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →