Грамадства1111

«У Беларусі гэта сапраўды раскоша». МЗС Арменіі тонка патроліла Лукашэнку ў адказ на словы Глаза

І накіравала Мінску ноту пратэсту.

Ані Бадалян. Фота: МЗС Арменіі

МЗС Арменіі накіравала Беларусі афіцыйную ноту пратэсту ў адказ на выказванне прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза.

Напярэдадні Глаз, каментуючы пастанову Ерэвана адклікаць пасла з Мінска для кансультацый, пажадаў армянскаму народу «кіраўнікоў, якія ў першую чаргу будуць думаць пра будучыню сваёй краіны і грамадзян». 

Яго калега з армянскага МЗС Ані Бадалян заявіла, што Ерэван накіраваў Мінску афіцыйную ноту пратэсту, піша news.am.

«Дадамо, што пажаданне мець кіраўнікоў, якія думалі б пра будучыню сваёй краіны, можа зыходзіць ад таго, хто сам гэтым валодае. У выпадку з Беларуссю на гэты момант гэта сапраўды раскоша», — адзначыла Бадалян.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян раней заявіў, што больш не прыедзе ў Беларусь, пакуль там кіруе Лукашэнка.

Каментары11

  • Нарэшце дайшло
    14.06.2024
    І да Зяленскага, Пашыняна і можа быць і да кіраўніцтва Манголіі... Нельга пабудаваць сваю краіну калі сустракаешся з дыктатарам.
  • Власт
    14.06.2024
    Малайчына дзеўка! Сьмелая і прыгожая!
  • МЗС Паўночнай Карэі
    14.06.2024
    Ну-ну , вы чаго? Калі пнули Луку, ужо дзень прайшоў ня дрэнна.

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска3

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія хоча наогул забараніць машынам з беларускімі нумарамі перасоўвацца па краіне8

Віцебская сям'я знайшла зніклага сваяка праз 25 год1

Трамп упершыню з'явіўся на публіцы з перавязаным вухам пасля стрэлаў у Пенсільваніі ФОТА1

Беларус, які сарваўся са скалы ў Кабардзіна-Балкарыі, загінуў

«Білі флагштокам, каб роўна стаяў на каленях перад начальнікам», — палітвязень, які мяняў сцягі на бел-чырвона-белыя, расказаў пра зняволенне

Уначы шахед зноў заляцеў у Беларусь1

На Валожыншчыне блаславілі новы помнік на магіле святара, якога забілі камсамольцы ў 1950 годзе1

Што адбываецца з кліматам? Такая спёка летам будзе заўсёды?6

Беларуса затрымалі пасля адпачынку ў Італіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад заўтра абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі мае ўвесці Літва

Ад заўтра абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі мае ўвесці Літва

Галоўнае
Усе навіны →