Грамадства44

Чэргі з аўтобусаў дабраліся і да мяжы з Літвой. Колькі даводзіцца чакаць?

Калі да чэргаў з аўтобусаў на беларуска-польскай мяжы беларусы ўжо прызвычаіліся, то для літоўскага кірунку гэта нестандартная сітуацыя. Некаторыя стаяць на мяжы ўсю ноч.

Чарга з аўтобусаў на беларуска-літоўскай мяжы. Фота: t.me/belgranica

Выезд з затрымкай амаль на 5 гадзін

Падарожнікі, якія 13 чэрвеня ехалі з Вільні ў Мінск, кажуць, што аўтобус адправіўся з віленскага вакзала на чатыры гадзіны пазней за расклад.

«Калі аўтобус дабраўся да пункту пропуску «Меднікі — Каменны Лог», то мы ўбачылі, як 6-7 аўтобусаў былі на літоўскім баку і яшчэ тры на беларускім», — дзеляцца ўражаннямі пасажыры. Раней яны такога ніколі не бачылі.

Пры гэтым у бок Беларусі аўтобус перасёк мяжу менш чым за дзве гадзіны.

Гэта ў некалькі разоў хутчэй, чым з Беларусі ў Літву. Цягам апошніх дзён найлепшы вынік, якім дзеляцца падарожнікі ў адмысловых чатах, — 9-10 гадзін з Мінска да Вільні. Так было 12 чэрвеня.

Час праходжання павялічваецца штодня

Учора час чакання на беларуска-літоўскай мяжы быў большым. Шлях ад Мінска да Вільні займаў ужо каля 14-15 гадзін. Карыстальнікі прыгранічных чатаў з сумам згадваюць, як яшчэ месяц таму з Мінска да Вільні можна было дабрацца за 5-6 гадзін.

Некаторыя адзначаюць, што сітуацыя моцна пагоршылася пасля 3 чэрвеня, калі Літва ўвяла абмежаванні на правоз прадуктаў з Беларусі.

Падарожнікі, якія ў 00:30 выехалі з Мінска, адзначалі, што ў чарзе з аўтобусаў правялі ўсю ноч на беларускім баку.

Фота: скрыншот з чата t.me/belgranica

16 гадзін цяпер замест 6 раней

Карыстальнікі адзначаюць, што чарга прасоўваецца на адзін аўтобус прыблізна раз на паўтары гадзіны.

Аўтобус, які сёння ў 00:30 выехаў з Мінска, прыбыў у Вільню ў 16:30. То-бок шлях заняў роўна 16 гадзін. 

Адметна, што ў чаце хапае людзей, якія праз спазненні намагаюцца тэрмінова набыць або прадаць білеты. Многія выкарыстоўваюць Вільню як горад для вылету з аэрапорта або перасадкі на іншыя аўтобусы, якія едуць далей на Захад.

Адзначым, што ў параўнанні з пунктам пропуску «Брэст» чэргі з аўтобусаў у «Каменным Логу» не такія вялікія, таму на сайце ДПК не адлюстроўваюцца, бо яны ўмяшчаюцца ў зоне чакання і непасрэдна на самой тэрыторыі пунктаў пропуску. Таму адсутнасць чаргі ў справаздачы ДПК яшчэ не азначае, што яе зусім няма.

Каментары4

  • памежнікі і мытнікі
    14.06.2024
    Acab, Прычына чэргаў на мяжы - машыны, аўтобусы і пасажыры.
  • Жора
    14.06.2024
    Чэргі створаны штучна летувіскім бокам. Нашто ім спатрэбілася без хоць-якой прычыны марынаваць і беларускіх, і сваіх жа грамадзян у аўтобусах па 15 гадзін - загадка.
  • Бука
    14.06.2024
    Это было всегда. Правда раньше на половину меньше по времени. Литва всегда тормазила. Я каждый год езжу в Белорусь у меня там сестра и я сама белоруска. И всегда были проблемы.

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска3

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія хоча наогул забараніць машынам з беларускімі нумарамі перасоўвацца па краіне8

Віцебская сям'я знайшла зніклага сваяка праз 25 год1

Трамп упершыню з'явіўся на публіцы з перавязаным вухам пасля стрэлаў у Пенсільваніі ФОТА1

Беларус, які сарваўся са скалы ў Кабардзіна-Балкарыі, загінуў

«Білі флагштокам, каб роўна стаяў на каленях перад начальнікам», — палітвязень, які мяняў сцягі на бел-чырвона-белыя, расказаў пра зняволенне

Уначы шахед зноў заляцеў у Беларусь1

На Валожыншчыне блаславілі новы помнік на магіле святара, якога забілі камсамольцы ў 1950 годзе1

Што адбываецца з кліматам? Такая спёка летам будзе заўсёды?6

Беларуса затрымалі пасля адпачынку ў Італіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад заўтра абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі мае ўвесці Літва

Ад заўтра абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі мае ўвесці Літва

Галоўнае
Усе навіны →