Здарэнні

У Жыткавіцкім раёне жанчына з дзіцем трапілі ў рэанімацыю пасля сустрэчы з ласём

ДТЗ у Жыткавіцкім раёне адбылося позна ўвечары 13 чэрвеня. Лось выскачыў на дарогу і трапіў пад машыну. Яе пасажыры атрымалі сур'ёзныя траўмы і іх давялося шпіталізаваць, расказалі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося 13 чэрвеня каля 22:20 вечара на 294 км аўтадарогі М-10 «Мяжа РФ — Гомель — Кобрын».

Паводле папярэдніх звестак, 25-гадовы кіроўца «Опель Вектра» ехаў з боку Мікашэвічаў у напрамку Жыткавічаў. У зоне дзеяння знака «Дзікія жывёлы» ён збіў лася, які раптам выбег на праезную частку перад аўто.

Жывёліна загінула на месцы, а двое пасажыраў легкавіка — 34-гадовая жанчына і яе 6-гадовая дачка, — дастаўленыя ў рэанімацыю з рознымі траўмамі.

Каментары

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →