Грамадства2525

Гайдукевіч учора з'ездзіў на адпачынак, а сёння давялося апраўдвацца перад калегамі

Месца пад Мінскам аказалася палітычна нядобранадзейным. Цяпер дэпутат гатовы разам з Азаронкам узяцца за навядзенне парадку. 

Алег Гайдукевіч у парку гісторыі Сула. Фота: тэлеграм-канал Гайдукевіча

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад ЛДПБ Алег Гайдукевіч 15 чэрвеня апублікаваў на ўласным канале фота самога сябе на фоне парку гісторыя «Сула», які размешчаны недалёка ад Дзяржынска.

«Нават пад Мінскам цікава! Парк-музей Сула — рэкамендую, хто не быў! І добрай суботы!» — падзяліўся сваёй знаходкай палітык.

Праз некалькі гадзін на гэты допіс зрэагаваў іншы дэпутат — Вадзім Гігін, прыхільнік ідэалогіі заходнерусізму. Ён не пагадзіўся з рэкамендацыяй Гайдукевіча, адзначыўшы як шмат «пытанняў было з гэтай Сулай, колькі праблем».

«Год таму гэтае «Вялікае княства» інспектавалі Алег Раманаў і Рыгор Азаронак. Справа была гучная. Потым з Сулай разбіралася Дзіяна Шыбкоўская, аўтарытэтны журналіст-расследавальнік «Мінскай праўды». А гэтае выданне, як вядома, слоў на вецер не кідае.

Сутнасць прэтэнзій: суцэльная шляхта і польскія каралі. У іх нават на 3 ліпеня планавалі гойцаць шляхцюкі з каравэлкамі. Што за год усё змянілася? Выправіліся? Пацвярджэнняў няма. 

Не паверу, пакуль свой знак якасці не паставіць Рыгор Юр'евіч, а Дзіяна Юр'еўна не запэўніць матэрыялам у «МП».

На маёй роднай Міншчыне і без Сулы поўна выдатных месцаў для пазнавальных паездак і адпачынку», — абураўся Гігін.

Алег Гайдукевіч падарожнічае на матацыкле. Фота: тэлеграм-канал Гайдукевіча

Прысаромлены Алег Гайдукевіч сёння зрэагаваў на крытыку калегі, пачаўшы апраўдвацца, што проста пагуляў, пакарміў козачаек і паеў, а з экскурсаводам не хадзіў і музейныя экспазіцыі не вывучаў. 

Свой ранейшы допіс ён выправіў: цяпер ён не рэкамендуе Сулу, але адзначае, што раней там не быў і кухня аказалася смачнай.

Дэпутат запэўніў чытачоў, што калі кіраўніцтва Мінскай вобласці парадак у парку не навяло, то ён гатовы падключыцца да яго навядзення.

«Ведаю адно, кожны парк у краіне мусіць несці правільную прапаганду! Таму гатовы да сумеснай інспекцыі з Рыгорам Азаронкам!»

Каментары25

  • Acabчык Сацыяльнаарынтаваны Ўэлфэравіч
    16.06.2024
    Прымусовы арбітраж dopo lavoro. Здавалася б камуняне шмат чаго не хацелі, так толькі дармовае (за кошт суседа-багацея, а большасьць і лічыць зь неба даецца) адукацыі, мэдыцынкі (спіс, некароткі ліст). А тут зьнянацку такое
  • Гы
    16.06.2024
    У абрэвіятуры партыі ЛДПБ прысутнічае прапаганда ЛГБТ.
  • Усім! Усім! Усім!
    16.06.2024
    Дэпутатамі Недапарламэнта выпушчаны новы фігавы лісток!!! Даёшь правым кулаком Гайдукевіча па жыночай нізка сацыяльнай праграме пераўзышэнія раджаемасьці. Да будзіт сьвет сказаў Язэп і ўрэзаў па ВКЛ... Міндоўг прыціх - пашоў шукаць карону

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы2

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні «Тутака»

Удзельнік апазіцыйнага руху Віталь Лухвіч выявіўся платным міліцэйскім стукачом27

Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці5

Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове37

У Вілейскім раёне кіроўца пагрузчыка ледзь не ўрэзаўся ў пахавальную працэсію

Украіна спяшаецца стварыць ваенныя беспілотнікі са штучным інтэлектам1

Зяленскі павіншаваў Трампа з абраннем кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі і назваў яго прэзідэнтам7

30-хвілінны марынад для простага курынага шашлыка6

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы2

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Галоўнае
Усе навіны →