Свет1818

Чатыры жонкі Рамзана Кадырава, якія нарадзілі яму 14 дзяцей: хто яны

Новы дакументальны фільм раскрыў таямніцы асабістага жыцця кіраўніка Чачні. У тым ліку імя маці Адама Кадырава.

Рамзан Кадыраў. Скрыншот з відэа яго прэс-службы. 22 красавіка 2024 года

Расійскае незалежнае медыя «Праект» выпусціла дакументальны фільм «Вертыкаль Кадырава. Поўная крыві біяграфія». За няпоўныя суткі фільм набраў амаль мільён праглядаў.

Акрамя падрабязнага разгляду акалічнасцей палітычнай кар'еры Рамзана Кадырава, у фільме расказваецца і пра яго асабістае жыццё.

Вядома, што ў кіраўніка Чачні, нягледзячы на забарону расійскімі законамі, некалькі жонак. Акрамя іх, Кадыраў мае вялікую колькасць наложніц. Для таго, каб дзяўчаты не былі абвінавачаныя ў блудзе, афармляецца часовы ісламскі шлюб — ніках.

Журналісты прыводзяць словы знаёмага Рамзана: «Кадыраў аддае перавагу некранутым юным дзяўчатам, школьніцам або студэнткам першых курсаў. У яго ёсць памагаты, які захоўвае кантакты мноства маладзенькіх чачэнак. Дзясяткі, можа, сотні».

У юнацтве Рамзан Кадыраў захапляўся сваёй равесніцай Жанэтай Мукуевай. Але яна выйшла замуж за іншага. Калі праз некаторы час жанчына развялася, то ў іх з Рамзанам пачаліся блізкія адносіны.

У 2003 годзе Жанэта была расстраляна проста на вуліцы. Двое знаёмых з Кадыравым людзей сцвярджаюць, што гэта было зроблена на яго загад. Прычынай магла стаць нейкая правіннасць жанчыны.

Жанэта Мукуева. Фота: projekt.media

Сярод былых наложніц Рамзана журналісты называюць спявачку Хутмат Дадаеву. Афіцыйна яна лічылася памочніцай Рамзана, куратарам моладзевай палітыкі і жаночага клуба «Іман» (аб'яднання жанчын — прыхільніц Кадырава). Пасля таго, як Хутмат у нечым аслухалася Кадырава, яна страціла пасаду.

Хутмат Дадаева. Фота: projekt.media

Журналісты расказваюць гісторыю іншай папулярнай у мінулым у Чачні спявачкі Тамілы Сагаіпавай. У 2012 годзе яна запісала песню «Мой Нанак». Нанак — гэта трохі змененае хатняе імя «Нанат», якім дзеці называюць Рамзана Кадырава. У тэксце песні згадваецца шмат імёнаў блізкіх да Рамзана жанчын.

Пасля знаёмства з Кадыравым Таміла знайшла блізкага чалавека, што не спадабалася Рамзану. Жанчына была жорстка збітая і вельмі хутка знікла з эстрады. Нават яе відэа пастараліся прыбраць з інтэрнэту. Цяпер жанчына жыве за мяжою.

Аўтары сцвярджаюць, што ў кіраўніка Чачні чатыры жонкі. Гэта афіцыйная Медні Кадырава, а таксама Фаціма Хазуева, Амінат Ахмадава і Заміра (па пашпарце Індзіра) Джабраілава. Ад іх усіх Кадыраў мае дзяцей, маці якіх афіцыйна лічыцца Медні. На сёння 42-гадовая жанчына мае 14 дзяцей.

Чатыры жонкі Кадырава. Фота: projekt.media

У матэрыяле сцвярджаецца, што сапраўднай маці Адама Кадырава з'яўляецца Заміра (Індзіра) Джабраілава.

У 14 гадоў яна стала пераможцай адзінага ў гісторыі Чачні конкурсу прыгажосці, які праводзіўся ў 2006 годзе. Праз паўтара года яна нарадзіла Кадыраву сына, маці якога афіцыйна лічыцца Медні Кадырава.

Заміра Джабраілава і Рамзан Кадыраў. 2006 год. Фота: projekt.media

Другое месца на згаданым конкурсе прыгажосці заняла Фаціма Хазуева, якой, як і Заміры, на той момант было 14 гадоў. Калі праходзіў конкурс, дзяўчынка ўжо была цяжарная ад Рамзана. У канцы таго года яна нарадзіла сына Элі. Усяго ж у яе ад Кадырава чацвёра дзяцей.

Сямейнае фота Кадыравых. На ім дачка Фацімы Хазуевай абдымае Медні Кадыраву, якая афіцыйна лічыцца яе мамай. Фота: projekt.media

Сваіх жонак Кадыраў забяспечыў асобнымі дамамі. Так, Амінат Ахматава, якая ў 2014 годзе нарадзіла яму сына Шэйх-Мухамада, якога традыцыйна прадстаўляюць як сына Медні Кадыравай, жыве недалёка ад рэзідэнцыі кіраўніка Чачні. У непасрэднай блізкасці ад рэзідэнцыі знаходзіцца і дом Фацімы Хазуевай.

Аўтары расследавання заўважаюць, што разам са сваім гарэмам Рамзан Кадыраў перыядычна адпачывае ў Дубаі. Там, як расказаў адзін з відавочцаў, наложніцы разам з Кадыравым гуляюць у «Мафію».

Каментары18

  • Огонь Благодатный
    18.06.2024
    Вопрос армянскому радио: «Как официально иметь гарем наложниц?»
    Ответ: «Никах».
  • Федзя
    18.06.2024
    Любитель школьниц, жареной свинины и алкоголя:)))
  • рдынскі свет, ў дзеда вовы і нашага сатрапа такая самая палігамія
    18.06.2024
    расіянска - ардынскі свет, ў дзеда вовы і нашага сатрапа такая самая палігамія . нічога расейскамоўныя любяць такіх бацяк

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →