Усяго патроху1212

Іншаземца здзівіла звычка беларусаў, на якую самі яны не звяртаюць увагі

У тыктоку з'явілася відэа іншаземца, якому давялося скарыстацца з паслугаў мінскага метро. Ён здзівіўся паводзінам беларусаў, якія ўвесь час пры выхадзе прытрымлівалі дзверы. Каментатары, аднак, запэўнілі яго, што ў гэтай звычцы няма нічога незвычайнага, піша Telegraf.news.

Скрыншоты з відэа

Многія карыстальнікі сацсеткі здзівіліся рэакцыі іншаземца і палічылі, што ў такіх паводзінах суайчыннікаў няма нічога незвычайнага. Маўляў, такая «звычка ёсць ва ўсіх». Да таго ж дзверы ў сталічным метро даволі цяжкія, і калі іх не прытрымаць, можна сур'ёзна траўмаваць чалавека, які ідзе ззаду.

@niekitai

нежные мужчины

♬ О, Боже, какой мужчина! - Натали

«Я баюся, калі не прытрымаю, наступнага прыб'е дзвярыма», — напісаў адзін з беларусаў пад відэа і сабраў амаль 30 тысяч каментароў.

«Дык гэта база, усё ж так робяць, не?» — здзівіўся рэакцыі аўтара відэароліка яшчэ адзін каментатар.

«Я заўсёды так раблю, а дзесьці па-іншаму?» — задалася пытаннем яшчэ адна дзяўчына.

«Гэта заводскія налады. Як не пераходзіць пераход на чырвонае, калі няма машын», — напісаў яшчэ адзін карыстальнік.

«Мы яшчэ талончыкі перадаём, калі выходзім з аўтобуса ці іншага транспарту, каб іншыя не прабівалі. А часам пакідаем на сядзеннях транспарту або побач», — расказала яшчэ адна беларуска ў каментарах.

Некаторыя каментатары паспяшаліся нагадаць, што такое дзеянне ніяк не звязана з нацыянальнасцю і абумоўлена «элементарным клопатам» і «выхаваннем». Іншыя ж выказалі здагадку, што ў іншых краінах так не робяць, бо там проста няма такіх небяспечных і цяжкіх дзвярэй у метро.

Каментары12

  • у васьмідзясятыя
    21.06.2024
    дзверы былі такімі цяжкімі, што аднойчы, у 1991, знішчылі ўсіх членаў КПБ
  • Юзік
    21.06.2024
    бабруйчанін, "Іншаземец" ніяк з "Бурятіі"?На захад ад Мордара так робяць усюды.
  • Мда
    21.06.2024
    Бгг. Иностранец был наверное русский? Или азиат? В цивилизованных странах это норма. Ещё и подождут пока подойдешь

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска3

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебская сям'я знайшла зніклага сваяка праз 25 год1

Трамп упершыню з'явіўся на публіцы з перавязаным вухам пасля стрэлаў у Пенсільваніі ФОТА1

Беларус, які сарваўся са скалы ў Кабардзіна-Балкарыі, загінуў

«Білі флагштокам, каб роўна стаяў на каленях перад начальнікам», — палітвязень, які мяняў сцягі на бел-чырвона-белыя, расказаў пра зняволенне

Уначы шахед зноў заляцеў у Беларусь1

На Валожыншчыне блаславілі новы помнік на магіле святара, якога забілі камсамольцы ў 1950 годзе1

Што адбываецца з кліматам? Такая спёка летам будзе заўсёды?6

Беларуса затрымалі пасля адпачынку ў Італіі3

«Выйшлі хлопчыкі з чамаданчыкамі». Лідар гурта РСП расказаў, як Лукашэнка прыязджаў на здымачную пляцоўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад заўтра абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі збіраецца ўвесці Літва

Ад заўтра абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі збіраецца ўвесці Літва

Галоўнае
Усе навіны →