Вайна22

«Знішчаны склад дронаў, інструктары і курсанты». Украіна паказала здымкі расійскай базы запуску дронаў пасля ўдару

ВМС Украіны сцвярджаюць, што ўдарылі па складзе «Шахедаў» 21 чэрвеня.

Ваенна-марскія сілы Украіны паказалі спадарожнікавыя здымкі базы запуску расійскіх дронаў у Ейску пасля ўдару 21 чэрвеня.

Навучальная база, склад дронаў і інфраструктура для запуску беспілотнікаў у Краснадарскім краі, як сцвярджаюць у ВМС Украіны, былі знішчаны сіламі флота і СБУ.

Акрамя склада «Shahed-136 / Герань-2», ударам украінскіх беспілотнікаў былі знішчаныя навучальныя карпусы, а таксама пункты кіравання і сувязі разлікаў БПЛА.

Таксама былі знішчаны інструктары, якія рыхтавалі тэхнічны персанал і курсантаў-аператараў дронаў, якія ў момант удару знаходзіліся на базе, сцвярджае ВМС Украіны.

СБУ раней паведамляла пра ўдары па палігоне 167-га навучальнага цэнтра ў Ейску ў Краснадарскім краі, адкуль расейцы запускаюць «Шахеды» па Украіне. Аб пажары ў Ейску пісалі мясцовыя каналы, аднак афіцыйна расейскія ўлады не паведамлялі аб наступствах налёту.

Каментары2

  • ЯНКА
    23.06.2024
    • І ВОСЬ ІЗНОЎ •
    🧐 У трох сказах, што ідуць-бягуць запар, ужыты словы «былі знішчаны» й «былі знішчаныя». Падобна, гэтых ... не вучылі, што падобныя паўторы — стылістычная памылка, якой мейсца толькі ў сачыненьнях шкалаты сярэдніх клясаў і ў засіжаных казуркамі сьценгазэтах неахайных прадпрыемстваў.
    📖 І пра так званыя сынонімы, якія можна адшукаць у сеціве, не абцяжарваючы сябе купляй папяровых слоўнікаў і іх «надакучлівым» гартаньнем.
    🤐 Тутака выснова, вядома, зразумелая, але агучваць яе ня буду, каб камэнт, дай Бог, прайшоў цэнзуру.
  • T
    25.06.2024
    Отличная новость.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць