Усяго патроху

Канье Уэст дасць канцэрт у Маскве

Канцэрт рэпера Канье Уэста ў Маскве запланаваны на 6 верасня. Артыст прыязджаў у сталіцу дзеля выбару пляцоўкі. Аднак дата яго паездкі была падабрана так, каб ён трапіў на святкаванне юбілею расійскага дызайнера Гошы Рубчынскага. «База» даведалася падрабязнасці візіту Уэста ў Маскву. 

 Канье Уэст. Фота: Evan Agostini / Invision / AP

Па даных крыніц «Базы», на цяперашні момант у арганізатараў канцэрту ёсць два асноўных месцы для правядзення мерапрыемства — «Лужнікі» і стадыён «Дынама» («ВТБ Арэна»). 

Канье разам з Рубчынскім асабіста глядзелі варыянты пляцовак. Па даных «Базы», фірме, якая будзе арганізоўваць канцэрт (Кампанія «Арт лайф»), больш падабаецца варыянт з «Лужнікамі» (туды можна прадаць больш квіткоў). Самому Канье больш спадабалася дынамаўская Арэна (яна сучасней, і там лепш акустыка). 

Рашэнне па месцы правядзення канцэрта плануецца прыняць на працягу двух тыдняў.

У маі некаторыя СМІ пісалі, што Уэст выступіць у «Лужніках» 8 чэрвеня, аднак прадстаўнікі канцэртнай пляцоўкі зняпраўдзілі гэтую інфармацыю.

Уэст апошнім часам трапіў у шэраг скандалаў: у прыватнасці, ён усхваляў Гітлера і апублікаваў у твітары пост з графічным сімвалам, які спалучае свастыку і зорку Давіда.

Каментары

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Пошукі 4-гадовай Маі Любімцавай у Камянецкім раёне працягваюцца

Франтавы святар з-за адсутнасці мошчаў выкарыстаў для правядзення еўхарыстыі косткі загінулых расійскіх салдат8

Памерла мама Аляксандра Глеба3

Апублікавалі спіс відаў дзейнасці, якімі змогуць займацца ІП

«Мы знаходзімся побач з мяжой Беларусі». Мэр Вільні прадставіў план абароны горада1

За грашовыя пераводы і перадачы палітвязням жыхарцы Брэста пагражае 7 гадоў турмы

Пасля папярэджання ад Кітая колькасць мігрантаў на польскім кірунку скарацілася ў разы — ГРАФІК3

Нацпарк Аўстраліі размясціў вакансію выгульшчыка вомбата. У гэтай жывёліны — асаблівы рэжым дня

Орбан запосціў ФОТА з Зяленскім1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →