Эканоміка11

Як адрозніваюцца ўмовы працы для ІП у Беларусі і Літве? 

Нядаўна Саўмін скараціў пералік відаў дзейнасці, якімі можна займацца ў якасці ІП. За апошнія гады гэта ўжо не першае ўскладненне для ІП. «Наша Ніва» вырашыла параўнаць умовы працы прадпрымальнікаў у Беларусі і Літве.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Паводле даных Doing Business, Літва па выніках 2020 года займала 11 месца ў свеце па лёгкасці вядзення бізнэсу, Беларусь у гэтым рэйтынгу на 49 месцы. Іншыя суседнія краіны занялі наступныя пазіцыі: Латвія — 19, Расія — 28, Польшча — 40, Украіна — 64.

Аналагам беларускага ІП у Літве лічыцца індывідуальная дзейнасць па сертыфікаце (літ. individuali veikla pagal pažymą).

Як стаць ІП?

Пачаць дзейнасць у якасці індывідуальнага прадпрымальніка даволі проста ў абедзвюх краінах.

У Беларусі за некаторымі выключэннямі за адкрыццё ІП давядзецца заплаціць дзяржаўную пошліну памерам 0,5 базавай (20 рублёў). У Літве сертыфікат аб індывідуальнай дзейнасці бясплатны.

Рахунак у банку

Пачаўшы камерцыйную дзейнасць, у абедзвюх краінах спатрэбіцца мець для яе банкаўскі рахунак.

У Беларусі прадпрымальнік мусіць заключыць дамову з банкам на разлікова-касавае абслугоўванне менавіта як ІП.

У Літве дастаткова проста адкрыць дадатковы рахунак ад свайго імя, які будзе выкарыстоўвацца для індывідуальнай дзейнасці. Ніякіх дадатковых дамоў і візітаў у банк для гэтага не спатрэбіцца. Дастаткова зайсці ў мабільны дадатак і ў некалькі клікаў адкрыць дадатковы рахунак.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Падаткі і іншыя абавязковыя адлічэнні

Беларускі індывідуальны прадпрымальнік плаціць падаткі згодна з агульнай сістэмай падаткаабкладання або аплачвае адзіны падатак, калі абраны від дзейнасці дазваляе гэта зрабіць.

Стандартная стаўка падаходнага падатку для ІП у Беларусі — 20%.

Калі прадпрымальнік не вядзе ўлік выдаткаў, то ён можа аўтаматычна спісваць на выдаткі 20% ад сумы. Іншымі словамі, падаткам абкладаецца толькі 80% ад заробку.

Апроч падаткаў ІП мусіць рабіць адлічэнні ў ФСАН у памеры 35% ад мінімальнай заработнай платы, то-бок 220 рублёў у месяц. 

У Літве памер падаходнага падатку для ІП мае прагрэсіўную шкалу і ў залежнасці ад заробку вагаецца ад 5 да 15%. Як і ў Беларусі, літоўскі прадпрымальнік мусіць рабіць адлічэнні ў SODRA (аналаг нашага ФСАН). Мінімальная сума 64,5 еўра (каля 220 рублеў) у месяц, калі індывідуальная дзейнасць з'яўляецца адзінай крыніцай даходу. 

Сачыце за лічбамі

Каб параўнаць выніковую падатковую нагрузку, возьмем для прыкладу ўмоўнага ІП, якія аказвае паслугі і кожны месяц атрымлівае бруднымі па 1500 еўра (5150 рублёў). За год набягае 18 тысяч еўра, або каля 62 тысяч рублёў па бягучым курсе.

З улікам усіх абавязковых выдаткаў, беларускі прадпрымальнік аддасць у казну з 18 тысяч еўра 3650 еўра, а яго літоўскі калега — 2840 еўра.

Такія лічбы атрымліваюцца, калі абодва не будуць весці ўлік выдаткаў, а будуць па змоўчванні спісваць 20% на выдаткі ў Беларусі і 30% на выдаткі ў Літве.

Нюансы па працы з ПДВ

Беларускія індывідуальныя прадпрымальнікі з 1 студзеня 2024 года страцілі магчымасць працаваць з ПДВ, што значна скараціла магчымасці для вядзення бізнэсу.

Літоўскія ІП могуць працаваць як з ПДВ, так і без. Дробныя прадпрымальнікі, чые абароты за продаж тавараў і паслуг цягам года не перавышаюць 45 тысяч еўра (3750 еўра ў месяц), могуць самастойна выбіраць, хочуць яны працаваць з ПДВ або не.

Калі сума перавышае адзнаку ў 45 тысяч, або сума тавараў набытых у іншых краінах ЕС перавышае 14 тысяч еўра «нета» (без уліку ПДВ аплачанага ў іншай краіне), літоўскі прадпрымальнік у абавязковым парадку мусіць стаць плацельшчыкам ПДВ.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Колькасць супрацоўнікаў і іншыя абмежаванні

Беларускі іпэшнік можа мець наёмных супрацоўнікаў, але не больш за тры чалавекі. 

Літоўскі ІП не мае абмежаванняў па колькасці працаўладкаваных асоб.

Апроч гэтага, пачынаючы з гэтага года беларускім ІП скарацілі колькасць відаў дзейнасці, якімі яны могуць займацца. 

Новы пералік відаў дзейнасці для прадпрымальнікаў набудзе моц з 1 кастрычніка 2024 года. Па відах дзейнасці, што не ўвайшлі ў гэты пералік, спыняць рэгістрацыю новых ІП.

Што да дзейных ІП, якія не трапілі ў спіс, то ім дазволяць працаваць да 31 снежня 2025-га. За гэты час ім трэба будзе трансфармавацца ў юрыдычную асобу або спыніць дзейнасць.

Каментары1

  • ІП
    15.07.2024
    Во як, пры лукашызме падаткі для ІП вышэй чым у Літве.

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў18

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Нясвіжы збіраюцца рэканструяваць Ратушную плошчу. Ёсць чатыры варыянты, як гэта зрабіць4

Чатыры шляхі завяршэння вайны ў Іране5

З Дубая вылецеў першы вывазны рэйс «Белавія» на Мінск

Стала вядома, адкуль пачнуць будаваць кальцавую лінію мінскага метро

«Поўная нявызначанасць». Што будзе з турыстамі, якія планавалі адпачынак у ААЭ ў сакавіку?

Палітзняволеную Алену Маліноўскую, якую паўторна арыштавалі ў дзень вызвалення, будуць судзіць па новых крыміналках

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана11

Арына Сабаленка паказала свайго новага хатняга гадаванца ФОТЫ1

У Амстэрдаме аб'явілі пра знаходжанне раней страчанай карціны Рэмбранта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў18

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць