Грамадства

У Манголіі знайшлі парэшткі байца з Беларусі, які загінуў 85 гадоў таму

На месцы баёў каля ракі Халхін-Гол у Манголіі пошукавая экспедыцыя, занятая выяўленнем парэшткаў салдат, знайшла целы 27 байцоў. Сярод іх — Пётр Чарнамордзік з Горацкага раёна, які загінуў у баі ў 1939 годзе, паведамляе «Горацкі веснік».

Раскопкі ў даліне ракі Халхін-Гол, на месцы баёў у 1939 годзе, праводзіліся ў межах Міжнароднай экспедыцыі «Халхін-Гол. Тым большая наша слава. 2024». Удзел у іх прынялі сябры Беларускага геаграфічнага таварыства.

Падчас раскопак яны знайшлі і эксгумавалі парэшткі 27 байцоў, якія загінулі ў бітвах у 1939 годзе. Сярод загінулых у раёне сопкі Рэмезава, паблізу населенага пункта Сумбэр былі знойдзеныя парэшткі загінулага вайскоўца родам з Беларусі.

Як паведамілі ўдзельнікі экспедыцыі, «у байца сярод асабістых рэчаў былі супрацьгаз, рэмень, лыжка, хлорніца, фляга, патроны ў абоймах да вінтоўкі Мосіна, у нагруднай кішэні кашалёк. Баец ляжаў у ненатуральнай позе, з-за чаго было складана вызначыць межы раскопу.

Правёўшы эксгумацыйныя працы, стала зразумела, што баец атрымаў раненне ў галаву, хутчэй за ўсё гэта раненне і стала прычынай гібелі. Пры далейшай рабоце з выяўленымі прадметамі з кашалька былі вынятыя дакументы, якія цудам захаваліся: камсамольскі білет, білет члена Асаавіяхіма, даведка аб здачы нормаў ГТА, распіска, выдадзеная Горацкім райваенкаматам аб канфіскацыі на захоўванне пашпарта. Захавалася нават фатаграфія байца, на якой з далёкага 1939 года на нас глядзіць малады хлопец».

Па ацалелых фрагментах дакументаў было ўстаноўлена, што гэта парэшткі байца па прозвішчы Чарнамордзік, імя прачытаць было нельга, імя па бацьку — Мардухавіч. Ён быў прызваны ў войска Горацкім ваенкаматам у 1938 годзе.

Далейшыя пошукі дазволілі вызначыць поўнае імя байца — Чарнамордзік Пётр Мардухавіч, ён нарадзіўся ў 1918 годзе на тэрыторыі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ў вёсцы Рудкаўшчына.

Цяпер парэшткі Чарнамордзіка будуць пахаваны ў брацкай магіле ва Улан-Батары, а ягоныя дакументы і рэчы перададуць у Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?3

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Усе навіны →
Усе навіны

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

У Ірландыі пяцёра падлеткаў загінулі, паехаўшы па сустрэчцы дзеля лайкаў у тыктоку. Паліцыя вырашыла не гнацца за імі6

Умацаванні новага моста цераз Дняпро ў Магілёве пасля сёлетніх залеваў паплылі ФОТЫ1

Турцыя не змагла знайсці купца на расійскія С-400 і можа адправіць іх на металалом16

У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам

Электракар Ferrari прадалі з аўкцыёна за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў1

У мінскім рэстаране бутэльку французскага віна прапануюць па цане кватэры ў некаторых райцэнтрах6

У Індыі браты-блізнюкі ажаніліся з сёстрамі-блізніцамі. Вяселле правялі святары-блізнюкі2

У Мексіцы выратавалі рыбака, які 15 дзён правёў у падводнай пячоры без ежы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?3

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць