Вайна

Страты Расіі забітымі і параненымі ў вайне ва Украіне могуць дасягаць 700 тысяч чалавек

Страты расейцаў на вайне ва Украіне да сярэдзіны чэрвеня склалі ад 462 да 728 тысяч вайскоўцаў. Такія разлікі прыводзіць часопіс The Economist.

Ілюстрацыйны здымак. Скрын відэа Мінабароны Расіі

Выданне выкарыстоўвае апошнюю ацэнку «Медыязоны» і «Медузы» за 5 ліпеня. Яна заснавана на апублікаваных некралогах, колькасці спадчынных спраў і матэматычнай мадэлі. Згодна з гэтымі разлікамі, да 21 чэрвеня загінула 106—140 тысяч чалавек. Але гэтыя звесткі не ўключаюць колькасць мужчын, завербаваных Расіяй на акупаваных тэрыторыях, і вайскоўцаў, якія былі цяжка параненыя і не могуць вярнуцца на фронт.

На кожнага забітага на вайне расійскага салдата прыпадае каля трох-чатырох параненых (разлікі паводле дакументаў Пентагона). Гэта значыць, што расійскія страты забітымі і параненымі складаюць ад 462 да 728 тысяч салдат.

Гэта блізка да ацэнак французскіх і брытанскіх чыноўнікаў, згодна з якімі да мая каля паўмільёна расейцаў атрымалі цяжкія раненні або былі забітыя.

Самыя істотныя страты загінулымі і параненымі — сярод людзей ва ўзросце ад 35 да 39 гадоў (27 тысяч забітых).

Страты Расіі на вайне ва Украіне з 2022 года перавышаюць колькасць ахвяр усіх яе войнаў з часоў Другой сусветнай вайны разам узятых.

У лютым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі казаў, што сярод украінскіх вайскоўцаў загінулых каля 30 тысяч. Аднак, адзначае The Economist, сапраўдная колькасць страт, імаверна, нашмат вышэйшая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць