Эканоміка1212

Ці праўда, што віно беларускага разліву — шмурдзяк? «Ды што вы!» — кажа энолаг

Якія віны беларускага разліву найлепшыя? І ці сапраўды гэта шмурдзяк? Спыталі ў эксперта-энолага.

Вінаградныя віны беларускага разліву займаюць нішу ў ніжняй цэнавай катэгорыі. Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

У Расіі прапануюць ставіць на віне беларускага разліву блямбы «Гэта не віно». А бізнэс-лабіст Барыс Цітоў назваў яго «шмурдзяком». Мы запыталі ў беларуса-энолага — эксперта па вінах, які цяпер працуе за мяжой, як бы ён ацаніў якасць вінаградных вінаў беларускага разліву? Гэта сапраўды «не віно» ці гэта проста «вельмі ардынарнае віно»?

«Хутчэй гэта вельмі звычайнае віно, як правіла, зробленае з самага таннага вінаматэрыялу,— патлумачыў энолаг. — У сусветнай віннай практыцы перавозка віна ў цыстэрнах і разліў на месцы продажу — не рэдкасць. Шмат вінаў з Новага Свету разліваюць у бутэлькі ў Брытаніі, Германіі і Францыі. Новазеландскі «Савіньён Блан», перавезены праз акіян у велізарным марскім кантэйнеры і разліты недзе каля Гамбурга — даўным-даўно норма», — кажа спецыяліст.

Нічога ў віне не «ламаецца», не «парушаецца» пры перавозцы ў цыстэрнах на далёкі завод для разліву, тлумачыць спецыяліст.

Аднак пытанне ў тым, які вінаматэрыял закупляюць і ці вытрымліваюцца тэхналогіі пры яго разліве.

@nashaniva Віно беларускага разліву — шмурдзяк? Разбіраемся! #нашаніва #политика #минсксейчас #беларусьновости #новостибеларуси #беларусь ♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

«Беларускія вытворцы не парушаюць тэхналогіі, а можа і больш пра яе дбаюць, чым некаторыя вытворцы з Заходняй Еўропы,— упэўнены эксперт.— Усё залежыць ад таго, што ліць. А ліць могуць усё», — дадае ён.

«Расіяне такім чынам абараняюць цяпер свой рынак і свае схемы. Яны раней самі лілі такі балк і не парыліся. А цяпер у іх забаранілі імпартаваць вінаматэрыял з «варожых краін», з Францыі, з Іспаніі танны матэрыял. А беларускія вытворцы працягваюць гэта рабіць. Вось на іх і апалчыліся». 

На думку эксперта, беларускія вытворцы дарма купляюць танны вінаматэрыял і «не вераць у сябе, не вераць, што могуць зрабіць прыгожа ды прадаць потым даражэй».

Якія з вінаў беларускага разліву энолаг можа вылучыць, парэкамендаваць, ахарактарызаваць?

«Не ведаю. Я іх не каштую», — развёў рукамі эксперт.

Каментары12

  • Гы
    09.07.2024
    Хай баяру хлышчуць - гэта іх напой)
  • Не шмурдяк
    09.07.2024
    Да вы шо, это ведь чанила
  • Эколог или пиз ....
    09.07.2024
    Да вы на пробки посмотрите, это ведь полный отстой.

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →