Усяго патроху33

У Салігорскім раёне знайшлі вусеня вельмі рэдкага матылька. Чаму мы так рэдка яго бачым?

Здымкам вусеня даўжынёй ажно 11 см падзяліўся заолаг Сяргей Шакала. Мужчына кажа, што гэта вусень бражніка Acherontia atropos (мёртвая галава), а ён у нас зусім не часты госць, піша Smartpress.by.

«Фота даслаў мой добры знаёмы з пасёлка Краснадворцы Салігорскага раёна Барыс Зінчук з пытаннем, хто гэта. Бражнікі Acherontia atropos у нас сустракаюцца, а вось вусеняў гэтага віду раней не бачыў», — адзначае Сяргей Шакала.

Знаходка сапраўды выглядае вельмі экзатычна, ды і памер вусеня ўражвае.

Вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі, энтамолаг Анатоль Кулак расказаў, што бражнік мёртвая галава — паўднёвы від.

«Але гэтыя матылькі здольныя перамяшчацца на высокіх хуткасцях на вялікія адлегласці. І сотні кіламетраў для іх — нішто. Да нас, напрыклад, прылятаюць і адкладаюць яйкі бражнікі з міжземнаморскага рэгіёну. Вядома ж, гэта рэдкасць, але знаходкі вусеняў мёртвай галавы былі і раней», — тлумачыць спецыяліст.

Імага бражніка мёртвая галава. Фота flectone.ru

У імага мёртвай галавы кароткі, але цвёрды хабаток, што дазваляе ім пракусваць садавіну і высмоктваць з яе сок. Гэтыя бражнікі могуць нават залятаць у вуллі і харчавацца мёдам пчол. Але асноўныя кармавыя расліны — гэта паслёнавыя, бульба, памідоры і інш.

«У Беларусі быў выпадак, калі мёртвая галава заляцела ў цяпліцу і адклала яйкі на памідоры. Вусені падраслі і з'елі ўсе кусты таматаў», — заўважыў Кулак.

Увогуле гэтае насякомае мы б бачылі часцей, але яно вядзе начны лад жыцця. Да таго ж, апрацоўка палёў пестыцыдамі ад каларадскага жука таксічная і для бражніка мёртвая галава. Гэта не дае яму шырока распаўсюдзіцца ў нашай краіне.

Каментары3

  • 12.07.2024
    Адразу ўспомніў Эдгара По .
    Калі такія спёкі і далей ў Беларусі малпы па пальмах скакаць пачнуць .
  • Žvir
    12.07.2024
    Dzie tam miortvaja halava ? Chto ŭbačyŭ tam halavu ? Niapraviļnaja nazva ŭ matylia. Tam sabačaja pysa vyrazna vidać.
  • начная бабачка
    12.07.2024
    бачыла мёртвую галаву ў дзяцінстве. незабыўна. і вось цяпер чарапушкі ў аксэсуарах і інтэр'еры...
    а гэтым летам трапіўся іншы бражнік - з чорным квадратам на спіне. глазчатый. цікава, як па-беларуску будзе "глазчатый"?
    Рэд., фота даслаць?)
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Кошт біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіў 120 000 даляраў1

Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны4

Зяленскі збіраецца памяняць прэм'ера і міністра абароны3

«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»8

У аэрапорце пад Лонданам разбіўся прыватны самалёт

Насельніцтва Еўрасаюза перасягнула 450 мільёнаў чалавек. Але рост не паўсюль6

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа14

У Мінску закрылася сетка бюджэтнага фастфуду1

Пры паездцы з Беларусі ў Польшчу на мяжы чакаць толькі 6 гадзін, а назад — суткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць