Вайна2020

Расійскі салдат прыстрэліў параненага калегу. Прапаганда спрабавала спіхнуць гэта на ўкраінцаў

Тэлеканал «Настоящее время» і звязаны з ім расследавальніцкі праект «Сістэма» выпусцілі расследаванне аб забойстве вайскоўца, якога застрэліў калега ў раёне Рабоціна ў Запарожскай вобласці. Відэа ў нізкім разрозненні, знятае дронам, раней шырока разышлося ў расійскіх Z-каналах. Таксама запіс паказалі ў эфіры тэлеканала «Расія 24», расійскія прапагандысты сцвярджалі, што гэта ўкраінскія вайскоўцы. Насамрэч жа ўсё аказалася зусім наадварот, піша «Медуза».

Кадр з відэа з FPV-дрона, знятага 118-й брыгадай УСУ

Аўтары расследавання прааналізавалі відэа забойства, якое зрабіў беспілотнік, атрымаўшы арыгінальны запіс у вялікім разрозненні ад вайскоўцаў 118-й брыгады УСУ (гэтая брыгада запусціла дрон). Па некалькіх прыкметах журналісты вызначылі, што ў кадр трапілі расійскія вайскоўцы, а не ўкраінскія.

У відэа трое вайскоўцаў у камуфляванай вопратцы без апазнавальных знакаў бягуць па дарозе. Побач з адным з іх выбухае беспілотнік. Вайсковец падае, відавочна, атрымаўшы раненні. Саслужывец, які бег за ім, падыходзіць да параненага. Той паказвае яму на сваю галаву. Калега забівае параненага стрэлам у галаву. Вайсковец, які атрымаў раненні і пасля забіты, паказаны ў відэа без зброі.

Увага. У відэа паказаны момант забойства. Занадта чуллівым людзям не варта глядзець яго.

У арыгінальным відэа, падкрэсліваюць аўтары расследавання, можна разгледзець дэталі, непрыкметныя ў версіі запісу, які публікавалі тэлеграм-каналы. Вось якія моманты вылучылі аўтары расследавання:

  • З-пад камуфляжных штаноў забітага вайскоўца высоўваецца палоска ніжняй бялізны. Гэта кітайскія трусы BOKAI, якія распаўсюджаныя ў Расіі. Раней такія трусы таксама прадавалі і ва Украіне, але як мінімум апошнія два гады іх амаль немагчыма купіць.

  • Штаны на вайскоўцах на відэазапісе падобныя на лінейку камуфляванага адзення A-Tacs FG, якое носяць расійскія вайскоўцы. Пры гэтым ва ўкраінскіх крамах таксама можна купіць штаны такой расфарбоўкі.

  • У відэа можна разглядзець аўтамат, з якога вайсковец забівае калегу. Гэта АК-12, які «Калашнікаў» запусціў у вытворчасць у 2018 годзе. Мяркуючы з відэа на расійскіх вайсковых рэсурсах, расійскія салдаты раней выкарыстоўвалі АК-12 у Рабоціне, дзе знятае відэа. Пры гэтым ва УСУ ёсць трафейныя аўтаматы АК-12.

Журналісты «Настоящего времени» атрымалі ад УСУ здымку з камеры FPV-дрона, які наносіць удар па адным з вайскоўцаў. На запісе паказаны момант паражэння. «Наяўнасць другой здымкі выразна сведчыць пра тое, што ўвесь сюжэт — не пастаноўка», — гаворыцца ў матэрыяле.

Журналісты пагаварылі з двума вайскоўцамі 118-й брыгады УСУ, якія сталі сведкамі таго, як адзін вайсковец забівае іншага. Аператар дрона з пазыўным «Шустры», які зняў відэа, расказаў, што ўбачыў у траншэі чатырох чалавек: адзін з іх быў мёртвы, а трое іншых, на яго думку, не, паколькі вакол іх не было крыві і мух. Калі да іх падляцеў FPV-дрон, трое вайскоўцаў падскочылі і пабеглі ад яго, дрон ударыў па вайскоўцу, які бег у цэнтры.

«Было відаць, што ён не ўстане, што яму перабіла ногі і што эвакуацыя да яго туды 100 адсоткаў не даедзе. Побач прабягаў ягоны пабрацім, і ён паказаў яму рукой, маўляў, дабі мяне, калі ласка. І той без усялякай спагады ўзяў і імгненна яго прыстукнуў. Я быў трохі шакаваны. Гэта ж твой пабрацім. А ты яго бярэш і так забіваеш. Маглі б пастарацца хоць бы ў кусты яго адцягнуць», — расказаў Шустры.

Таксама з журналістамі пагаварыў украінскі вайсковец з пазыўным «Ціхоня», ён кіраваў FPV-дронам, які нанёс удар па вайскоўцу. Па словах Ціхоні, двое вайскоўцаў, якія засталіся жывыя, уцяклі і спрабавалі схавацца ў кустах, але хутка УСУ нанеслі па іх удар іншым дронам. Шустры сцвярджае, што ніхто з трох расійскіх вайскоўцаў, якія трапілі на відэа, не выжыў.

Журналісты адзначылі, што не змаглі незалежна пацвердзіць інфармацыю, што двое астатніх членаў гэтай групы загінулі.

Каментары20

  • Вася
    18.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • ваньки, продолжайте в том же духе удобрять чернозем
    18.07.2024
    ваньки сэкономили украинцам лишний дрон, ваньки, продолжайте в том же духе удобрять чернозем.
  • Эрих Мария
    18.07.2024
    На восточном фронте все как всегда.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў6

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»43

У Інданезіі новы падвесны мост перакуліўся падчас урачыстага адкрыцця. Людзі ўпалі з вышыні1

«З паднятым кузавам працягнуў рух». У Рэчыцкім раёне грузавік пашкодзіў пуцеправод пры дзіўных абставінах

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў6

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць