Грамадства

У Мінску будуць судзіць вядомага канцэртнага фатографа

22 ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска адбудзецца працэс над канцэртным фатографам і музыкам Дзмітрыем Сачыўкам. Яго абвінавачваюць па «народным» артыкуле аб удзеле ў пратэстах, даведалася «Люстэрка».

Дзмітрый Сачыўка. Фота з сацсеткі

Пасяджэнне пачнецца ў 10.30 і пройдзе ў адкрытым рэжыме, судзіць будзе Вольга Емяльянчанка.

Мужчыну абвінавачваюць паводле часткі 1 артыкула 342 КК — «Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый». Па гэтым артыкуле судзяць многіх шараговых удзельнікаў пратэстаў 2020 года.

Дзмітрыю Сачыўку пагражае пакаранне ў выглядзе арышту альбо, што больш верагодна, абмежавання волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў. Ці знаходзіцца мужчына пад вартай, невядома. У сацсетках ён не з'яўляўся больш за месяц.

Дзмітрый Сачыўка — музыка і фатограф, у першую чаргу вядомы здымкай рок-канцэртаў. Таксама ён быў журналістам сайта BelMetal. Нядаўна яму споўнілася 38 гадоў.

У 2021 годзе Дзмітрыя ўжо затрымлівалі на святкаванні Масленіцы ў Музеі валуноў у Мінску, яму тады прысудзілі 30 сутак арышту па артыкуле 24.23 аб удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Дарэчы, у гэты ж дзень у гэтым судзе будуць разглядаць яшчэ адну справу аб удзеле ў пратэстах. Па тым жа 342-м артыкуле будуць судзіць чалавека па імені Іван Сяміжон.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне11

Полацкае прадпрыемства выпускае «правераныя ў баявых умовах» бронекамізэлькі ZoV4

Стала вядома, якія маркі машын беларусы найбольш завозяць з-за мяжы2

Каманды Ціханоўскай і Наўроцкага паставілі кропку ў спрэчцы вакол Касцюшкі37

Беларусы змогуць атрымліваць паведамленні пра штрафы праз мабільныя праграмы банкаў2

Экскурсаводаў абавязалі ведаць дзяржаўную ідэалогію і садзейнічаць прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі10

У Беларусі распрацоўваюць сэрвіс для заключэння дамоў анлайн2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць