Усяго патроху1313

Беларусы ў Варшаве ладзяць вяселле для сваіх бульдогаў. У нявесты і жаніха будзе ўсё — ад торта да касцюмаў

Стваральнікі кавярні «Інклюзіўны барыста» анансавалі вечарыну ў гонар рэгістрацыі шлюбу французскага бульдога Сашы Аўдзевіча. Вяселле Француза і Луны запланавалі на 28 ліпеня ў Варшаве.

«Француз быў вельмі сумны, але раптам з'явілася Луна. І цяпер у іх вяселле», — коратка апісваюць гісторыю кахання двух сабакаў гаспадары.

«У свеце ўсё менш вяселляў адбываецца паміж людзьмі, таму мы вырашылі ажаніць французаў. Усе ж хочуць пагуляць?» — тлумачыць канцэпт блогер Марцін Крам, які будзе вядучым і рэгістратарам шлюбу на мерапрыемстве.

Сабакаў плануецца ўбраць у сапраўдную вясельную сукенку і касцюм і зрабіць для іх спецыяльны вясельны торт. Сярод чатырохногіх гасцей правядуць конкурс на лепшы вобраз.

Француз і Луна

Падораныя маладым грошы плануюць пералічыць на рахунак прытулку для жывёл.

Каментары13

  • Ганьба
    23.07.2024
    І правільна, данаты на дапамогу вязням ужо не ў трэндзе. Жыццё ж бяжыць наперад - перагортваем староначку!
  • 23.07.2024
    Каб іх ваўкі парэзалі .
  • Кот
    23.07.2024
    А можа не варта займацца дурасьцю, а лепш сабраць грошы на дапамогу дзецям беларускіх зьняволеных. Жывёлам усей79 сьвет дапамагае. Беларус, дапамажы Беларусу.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць