Агулам у краіне 66 гатэляў і іншых сродкаў размяшчэння прайшлі сертыфікацыю. Пра гэта піша БелТА.

Начальнік аддзела сертыфікацыі паслуг Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі Таццяна Смірнова распавяла, што сярод сертыфікаваных гасцініц 5 маюць «5 зорак». Яшчэ 10 — «4 зоркі», а 37 — «3 зоркі». Гатэляў «2 зоркі» і «без зорак» аказалася па 7.
Пяцізоркавымі ў Беларусі (усе ў Мінску) лічацца: Marriot, Double Tree by Hilton, Прэзідэнт-гатэль, Пекін і гатэль «Бута».
Больш за ўсё сертыфікаваных гасцініц у Мінску — 33. У Брэсцкай вобласці сертыфікавана 9 сродкаў размяшчэння, у Віцебскай — 6, у Гомельскай — 4, у Гродзенскай — 3, у Мінскай — 5, а ў Магілёўскай — 6. Афіцыйна пацвердзілі сваю катэгорыю толькі 11% сродкаў размяшчэння ад агульнай колькасці.
Сертыфікацыя гасцініц у краіне добраахвотная. Па словах Таццяны Смірновай, увядзенне абавязковай сертыфікацыі беларускіх гасцініц, магчымасць якой абмяркоўвалася ў мінулым годзе, пакуль пад пытаннем.
Каментары