Грамадства

Пісьменьнікаў пакуль ня выселілі

Сёньня (чацьцер, 24 жніўня) высяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з Дому літаратара не адбудзецца. Пра гэта стала вядома пасьля перамоваў кіраўніцтва СБП і прадстаўнікоў адміністрацыі прэзыдэнта.

Высяленьне Саюзу пісьменьнікаў, якое плянавалася на чацьвер не адбылося. Судовыя выканаўцы, што прыйшлі ў Дом літаратара далі час да серады 30 жніўня.

Былая старшынька СПБ Вольга Іпатава прапанавала распачаць збор матэрыяльных сродкаў, каб уратаваць ня толькі будынак, але і беларускае слова.

Прапанову Іпатавай падтрымаў лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч, які прыехаў, каб падтрымаць пісьменьнікаў. Мілінкевіч запэўніў, што гатовы ўзяць на сябе выплату камунальных паслугаў Дому літаратара.

Запазычанасьць за арэнду будынку па Фрунзэ, 5 ад 2002-га году склала 55 млн руб., Вольга Іпатава мяркуе, што гэта не такія ўжо і вялікія грошы – каб іх немагчыма было сабраць усім сьветам. Літаратарка прыводзіла прыклад "Народнай волі", якая так здолела сплаціць немалыя штрафы.

А вось сёньняшні старшыня СПБ Алесь Пашкевіч стрымана аднёсься да ініцыятывы пачатку збору грошай, ён сказаў, што гэтае пытаньне будзе вырашаць Рада Саюзу, якая зьбярэцца 29 жніўня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць