Усяго патроху22

На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў

8 лютага ў пункце пропуску «Катлоўка» на беларуска‑літоўскай мяжы быў затрыманы міні‑вэн «Пежо»,

якім кіраваў грамадзянін Літвы, з двайным дном. Доступ у тайнік ажыццяўляўся праз пяць разнесеных па ўсёй машыне люкаў,

паведаміў начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Тры люкі знаходзіліся пад заднім сядзеннем, адзін — пад сярэднім і яшчэ адзін — пад пярэднім. У зробленым саматужным спосабам тайніку знаходзілася 3,5 тыс. пачкаў цыгарэт.

Кошт кантрабанды склаў 2,7 млн. рублёў, аўтамабіль ацэнены ў 8 млн. рублёў. Цыгарэты перададзены ў Ашмянскую мытню, машына — канфіскавана да рашэння суда.

Паводле слоў Цішчанкі,

уладкаванне ў аўтамабілях спецыяльных тайнікоў для перавозкі кантрабанды апошнім часам стала бізнесам.

Усяго за мінулыя суткі на мяжы было затрымана тры аўтамашыны са спецыяльнымі тайнікамі. Яшчэ два кантрабандысты — грамадзяне Літвы і Беларусі. Беларус у «Фальксвагене‑Пасаце» таксама з двайным дном і доступам у яго праз люк перавозіў 1.650 пачкаў цыгарэт. Кошт машыны склаў 30 млн. рублёў.

У мінулыя выхадныя на мяжы ў кантрабандыстаў было канфіскавана прыблізна 400 млн. цыгарэт коштам прыкладна 26 млн. рублёў. Канфіскаваныя да суда транспартныя сродкі ацэнены ў 300 млн. рублёў.

Аляксандр Цішчанка паведаміў, што ў 2009 годзе на мяжы было затрымана і канфіскоўвалася да рашэння суда 395 аўтамабіляў. Гэта ў два разы больш, чым у 2008 годзе. 245 з іх з’яўляліся сродкам перамяшчэння кантрабанды, 150 — аб’ектамі кантрабанды. Выяўлена больш як 2 тыс. спробаў нелегальнага перамяшчэння таварна‑матэрыяльных каштоўнасцей (у 1,5 разу больш, чым у 2008 годзе) на 34,6 млрд. рублёў. У 1,5 разу павялічылася колькасць выяўленых тайнікоў у транспартных сродках — з 350 да 594.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія ўдарыла па доме ў Кіеве зусім новай ракетай X-101. Значыць, кампаненты завозяцца1

У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?3

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў7

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

Рубіа: Украінская армія цяпер самая баяздольная ў Еўропе6

Заблакавалі ў ютубе ўсе каналы міжнароднага радыё «Беларусь»1

Беларуска заразілася шаленствам ад бяздомнага ката, а да доктара не пайшла10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць