Расіяне ўдарылі па супермаркеце ва ўкраінскай Канстанцінаўцы: бушуе пажар, 10 чалавек загінулых, 35 параненых
Яшчэ адзін з параненых знаходзіцца ў цяжкім стане, яму аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу.
Расіяне нанеслі ўдар па Канстанцінаўцы ў Данецкай вобласці, у прыватнасці, трапілі ў супермаркет — там бушуе пажар, 10 загінулых і 35 чалавек атрымалі раненні, піша «Украінская праўда».
«10 чалавек загінулі — такія папярэднія наступствы абстрэлу Канстанцінаўкі. Расіяне абстралялі горад са ствольнай артылерыі, трапілі ў супермаркет. Гэта чарговы мэтанакіраваны ўдар па месцы збору людзей, чарговы акт тэрору ад расіянаў», — напісаў кіраўнік вобласці Вадзім Філашкін.
Кіраўнік АВА ўдакладніў, яшчэ адзін з параненых знаходзіцца ў цяжкім стане, яму аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу.
«На месцы працуюць паліцыя, ратавальнікі, медыкі і ўсе адказныя службы. Канчатковыя наступствы абстрэлу ўсталёўваем», — падсумаваў Філашкін.
У сацсетках пішуць, што ўдар быў нанесены па супермаркеце «Эка-Маркет».
Каментары
В этом суть русского воинства.
Они и в Курской области лупят фабами и исканджрами по своим населённым пунктам.
Простой народец России ничего не стоит, как и в РБ.