Свет

У Расіі разбіўся самалёт-амфібія, які быў выпушчаны ў адзіным экзэмпляры

Авіякатастрофа адбылася ў Маскоўскай вобласці, загінулі два чалавекі.

Фота: Маскоўская транспартная пракуратура

У Рузскім раёне Маскоўскай вобласці разбіўся лёгкаматорны самалёт-амфібія «Алекс-251».

У авіякатастрофе загінулі лётчык-выпрабавальнік Аляксандр Іваноў і дырэктар кампаніі-ўладальніка самалёта Аляксандр Танцыраў, піша 112. 

Па адной з версій, лётчыкі праводзілі тэхнічны запуск рухавіка на зямлі, пасля чаго самалёт раптам узляцеў і рухнуў за 250 метраў ад узлётна-пасадачнай паласы. 

Цікава, што «Алекс-251» існаваў у адзіным экзэмпляры. Машыну распрацоўвалі ў 2000-х і 2010-х, але серыйная яе вытворчасць так і не было запушчаная.

Борт быў прызначаны для перавозкі пяці пасажыраў або грузаў масай 400 кг. Сертыфікат «адзінкавага экзэмпляра паветранага судна» быў атрыманы летам 2021 года.

Загінулы лётчык Іваноў доўгі час працаваў выпрабавальнікам расійскіх вайсковых і пасажырскіх самалётаў. У 2011 годзе ён падчас выпрабаванняў пасажырскага лайнера «Суперджэт» выканаў манеўр «бочка» — паварот адносна падоўжнай восі на 360 градусаў з захаваннем агульнага кірунку палёту. Гэта палічылі паветраным хуліганствам, і выпрабавальніка звольнілі. Пасля гэтага ён працаваў у прыватным сектары.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць