Свет2323

Артыкул пра халаднік у амерыканскім СМІ перасварыў літоўцаў і палякаў. Да дыскусіі далучыліся і беларусы

Каму належыць «Chłodnik Litewski»?

«Ідэальная страва для разгару лета, калі не хочацца гатаваць гарачыя стравы, а свежых прадуктаў хоць заваліся, гэта chłodnik litewski, мабыць, самы вядомы з польскіх халодных супаў. Chłodnik litewski перакладаецца як літоўскі халодны суп і адлюстроўвае час, калі Польшча і Літва знаходзіліся пад уладай адной дынастыі, пачынаючы з канца XIV стагоддзя, перыяд, у які польская кухня была пад уплывам літоўскай кухні і наадварот»,

— так пачынаецца артыкул у The New York Times за 20 жніўня гэтага года.

Chłodnik Litewski літоўскі халаднік литовский холодник

Непасрэдна на сайце газеты пад ім некалькі каментароў, якія ўтрымліваюць парады, як лепш гэтую страву прыгатаваць. А вось спасылка на артыкул, якая з'явілася на старонцы выдання ў фэйсбуку некалькі дзён таму, выклікала бурную дыскусію і сабрала за два дні амаль 1700 каментарыяў.

Большасць чытачоў не бачылі сам артыкул з тлумачэннем пераемнасці кулінарных традыцый і агульнай гісторыі сучаснай Літвы і Польшчы.

Таму шмат хто з каментатараў звяртаюць увагу, што «chłodnik litewski» — гэта літоўская нацыянальная страва.

Chłodnik Litewski літоўскі халаднік литовский холодник
  • «Гэта літоўская нацыянальная страва, не польская!»
  • «Я еў яго ўчора, еў сёння і буду есці заўтра! І буду есці нават зімою!!! Ён літоўскі!!!»
  • «Šaltibarsčiai» гэта літоўскі. Нават яго варыянт па-польску называецца: літоўскі астуджаны суп. Трохі праверкі базавых фактаў было б карысным».
  • «Гэта літоўскі традыцыйны суп — адзін з самых лепшых у свеце».
  • «Не магу паверыць, што NY Times дапусціла падобную памылку — гэта літоўская нацыянальная страва, кропка. У ім няма нічога польскага».

Чытач-беларус Вадзімір Заранкін паспрабаваў прымірыць бакі, удакладняючы, што «Літва» ў старажытнасці і сённяшняя Літва — дзве вялікія розніцы:

«Я не разумею, у чым праблема ў некаторых каментатараў з «chłodnik litewski». У артыкуле апісваецца польскі халодны суп, і згадка Літвы ў назве не азначае, што гэта не частка польскай кухні. Назва мае гістарычныя карані, і паняцце «Літва» ў той час, калі гэтая страва атрымала сваю назву, была зусім іншай, чым сёння.

Акрамя таго, для даведкі, халодныя бураковыя супы з'яўляюцца неад'емнай часткай многіх мясцовых кухняў у гэтым рэгіёне. У Літве, напрыклад, есць смачны šaltibarščiai»

Chłodnik Litewski літоўскі халаднік литовский холодник

Але гэта выклікала больш катэгарычны адказ:

«Праблема, як паказалі іншыя, палягае ў тым, што нават назва кажа пра тое, што гэтая страва не польскага паходжання. Літве прыйшлося саступаць Польшчы ў многіх адносінах на працягу стагоддзяў. Няўжо мы не можам мець тое, што належыць нам? На мой погляд, як даследчыка і рэдактара, з боку The New York Times было ляніва і няшчыра не падкрэсліць краіну паходжання. Можна было б згадаць польскую страву (і іншыя краіны, якія яе прынялі)».

Заўважым, што сярод каментатараў ёсць людзі, якія спрабуюць давесці, што халаднік — традыцыйная страва рэгіянальнай кухні. У тым ліку і беларускай.

Chłodnik Litewski літоўскі халаднік литовский холодник
  • «Гэта таксама выглядае як беларускі/рускі/украінскі халаднік! Мая любімая страва з дзяцінства. Ён і акрошка».
  • «Вытанчаны боршч. Мае польскія бабуля і дзядуля, мой рускі дзядуля і мая літоўская бабуля яго любілі».
  • «Ён такі ж латышскі, як літоўскі ці польскі. Гэта рэгіянальная страва».
  • «Гэты суп вядомы па ўсёй Усходняй Еўропе і ўсюды крыху адрозніваецца, як і бульбяныя аладкі. Ён не належыць ніводнай нацыі. Гэта свайго роду ўсходнееўрапейскі гаспача, звычайна на аснове буракоў замест памідораў і з дабаўленнем кісламалочнага напою ці мінеральнай вады».

Каментары23

  • *;*
    09.09.2024
    У Летуве процьма народу, якія сапраўды упэўнены, што ніхто акрамя іх не рабіў халадніка, дранікаў, цепілінаў, смажанай бульбы і г.д., але больш таго - і рабіць не мае права :D
  • Šaltibaščiai менскі
    09.09.2024
    Раней былі бульсрачы, зараз пачынаецца эра супасрачаў
  • Гжэчны літвін
    09.09.2024
    Апасля крадзежа Віленшчыны, "Пагоні", гісторыі... крадзены халаднік - гэтае ўжо дробязь. Усё добра. На ўсё пляваць.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне7

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў11

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі85

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі11

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку4

21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам1

Колькасць абортаў у Беларусі абнавіла гістарычны мінімум. Але на Магілёўшчыне іх усё больш4

Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак2

Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць