Ежа22

Маркоўны тарт з казіным сырам і раскрышанай фетай

Гэты пікантны тарт вельмі смачны, плюс у яго вельмі цікавая структура: нешта сярэдняе паміж маркоўным пірагом і маркоўнай піцай.

Carrot Tart
Фота: simmeringstarfruit.com

Каб прыгатаваць маркоўны тарт, спатрэбіцца:

для слаёнага цеста:

  • 2 шклянкі мукі
  • ½ ч. л. солі
  • ¾ ч. л. разрыхляльніку
  • ¾ шклянкі халоднага масла, нарэзанага кубікамі
  • ½ шклянкі ледзяной вады

морква:

  • 220 г (2 шклянкі) морквы, нарэзанай саломкай або кружочкамі
  • 1 ст. л. аліўкавага алею

сыр і прыправы:

  • 2-4 ст. л. песта
  • ½ шклянкі мяккага казінага сыру
  • ¼ шклянкі здробненай феты
  • ½ ч. л. часночнага парашку
  • ½ ч. л. цыбульнага парашку
  • соль і перац на смак

яйка для змазвання:

  • 1 шт.

для ўпрыгажэння:

  • ¼ шклянкі свежай пятрушкі, нарэзанай

кухоннае начынне:

  • мерныя кубачкі,
  • мерныя лыжкі,
  • нож,
  • чысцілка для агародніны,
  • дошка,
  • качалка,
  • пергамент для выпечкі,
  • дзве металічныя бляхі,
  • маленькая міска,
  • прыхваткі для духоўкі.

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 200˚C.
  2. Памыйце і абярыце моркву, затым нарэжце яе саломкай ці кружочкамі (як вам больш падабаецца).
  3. Выкладзіце нарэзаную моркву на бляху, засланую пергаментам для выпечкі. Апырскайце невялікай колькасцю алею і злёгку прыпраўце соллю і перцам.
  4. Запякайце моркву ў цалкам разагрэтай да 200 ˚C духоўцы 30 хвілін.
  5. Пакуль морква запякаецца, зрабіце слаёнае цеста. Змяшайце муку, соль і разрыхляльнік у місцы, затым дадайце халодныя кубікі масла, пакуль цеста не стане раўнамерна рассыпістым. Паступова дадавайце ледзяную ваду, вымешваючы, пакуль цеста не стане аднародным.
  6. На злёгку пасыпанай мукой паверхні раскачайце цеста ў плоскі прастакутнік памерам прыкладна 36 x 26 см і таўшчынёй ⅓ см.
  7. Перакладзіце цеста на металічную бляху, засланую пергаментам. Астудзіце ў халадзільніку на працягу 20 хвілін.
  8. Як толькі морква запячэцца, дастаньце яе з духоўкі і адстаўце ўбок.
  9. Дастаньце бляху з астуджаным тэстам з халадзільніка. Зрабіце ў цесце праколы відэльцам.
  10. Выпякайце астуджанае цеста 10-15 хвілін у духоўцы, разагрэтай да 200 °C.
  11. Дастаньце цеста з духоўкі і выкладзіце на яго слой песта і казінага сыру, пакінуўшы свабодную прастору па краях. Прыпраўце паловай цыбульнага і часночнага парашку.
  12. Дадайце моркву, пакінуўшы месца па краях пустым. Раскладзіце моркву радамі або хаатычна — як вам больш падабаецца.
  13. Прыпраўце моркву часночным і цыбульным парашком, а таксама іншымі спецыямі па жаданні, потым пасыпце зверху раскрышанай фетай, соллю і перцам па смаку.
  14. Вышмаруйце свабодныя краі цеста ўзбітым яйкам.
  15. Выпякайце тарт пры тэмпературы 200 ˚C на працягу 20-30 хвілін або пакуль ён злёгку не прапячэцца і не падпячэцца.
  16. Дастаньце маркоўны тарт з духоўкі. Нарэжце і падавайце, пасыпаўшы зверху свежай сечанай пятрушкай.

Каментары2

  • Жвір
    31.08.2024
    Ну, гэта ўжо акадэмія нейкая, зусім. Нават і спрабаваць ня буду. Канечне, прыгожа, нават шляхетна, выкшталцона і смачна, гэта бачна, хаця там і казіны сыр... Але для каго гэта? Тут шараговы й далёкі ад прафэсыйнага кухарства чытач, а яму такую задачу ставяць, ды яшчэ фотачкамі дражняць... Не, ня буду я за гэта брацца, псаваць інградыенты ды патнець ля печы, бо морна...
  • казіны сыр
    31.08.2024
    Рэд., вы мне сябар ці дзе? чаго заслужаную кантужаную сёння баняць? нават у тэме пра ежу?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць1

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

На фестывалі водных ліхтарыкаў у Батанічным садзе наведвальнікаў пакусалі восы3

Расіяне другі раз за суткі атакавалі найбуйнейшы склад «Разеткі» — украінскага аналага «Вайлдберыз»1

У Беларусі з'явіцца новая дэсантна-штурмавая брыгада. Яе размесцяць пад Гомелем23

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра12

Як Гродна прыходзіць у прытомнасць пасля суботняга патопу ФОТЫ4

Махляры прыдумалі прывабную схему ад «Еўраопта» — на яе лёгка павесціся

У Вільні з’явіўся новы анёл. Яго зрабіў беларус11

Новая сукенка Сабаленкі ад Nike нарабіла скандалу19

У Гданьску кіроўца аўтобуса з Беларусі і рабочы верфі з Украіны выратавалі пажылую пару ад нападніка8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць1

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць