Свет

ААЭ гатовыя пасварыцца з Францыяй з-за Дурава

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты разглядаюць магчымасць поўнага прыпынення вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва з Францыяй праз арышт заснавальніка Telegram Паўла Дурава, які з'яўляецца грамадзянінам ААЭ.

Павел Дураў і прэм'ер ААЭ Махамед ібн Рашыд Аль Мактум (другі справа). Фота: Instagram/khalifasaeed

Як піша The Daily Guardian, пасля арышту Дурава ААЭ ўжо замарозілі кантракт на куплю ў Францыі 80 самалётаў-знішчальнікаў. І гэта можа быць толькі пачаткам. 

Паводле звестак з адкрытых крыніц, большая частка ўзбраенняў ААЭ заходняй вытворчасці, з 2011 года ў іх на ўзбраенні знаходзяцца 388 французскіх танкаў «Леклерк».

У 1998-2000 гадах былі заключаныя два буйныя кантракты на пастаўку авіятэхнікі аднаго класа з Францыі («Міраж-2000-9») і ЗША (F-16C/D Блок 60).

У 2021 годзе французская кампанія Dassault Aviation заключыла кантракт з ААЭ на пастаўку 80 знішчальнікаў Dassault Rafale ў мадыфікацыі F4. У кантракт на суму каля €17 мільярдаў таксама ўваходзіць закупка Абу-Дабі 12 шматмэтавых верталётаў Airbus Helicopters H225M. 

Выданне піша, што ААЭ запыталі консульскі доступ да Дурава на фоне росту дыпламатычнай напружанасці. Сцвярджаецца, што Дураў — не толькі грамадзянін ААЭ, але і блізкі сябар намесніка прэм'ер-міністра краіны Хамдана Аль Мактума.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць