Вайна66

Дзясяткі ўкраінскіх вайскоўцаў бачаць па начах незразумелыя зялёныя прамяні. Што гэта такое?

Зялёныя прамяні бачылі на розных участках фронту. Адкуль яны ўзяліся і наколькі небяспечныя?

Zala Z-16IRQ-V/L
Зялёнае святло лазернага цэлепазначальніка Zala Z-16IRQ-V/L. Фота: serhii_flash / Telegram

У апошнія дні ў розных пабліках украінскія вайскоўцы дзеляцца паведамленнямі і здымкамі, на якіх відаць прамяні святла зялёнага колеру, якія ўначы свецяць на пазіцыі проста з неба. Часам гэты прамень суправаджае прасоўванне тэхнікі. Усё гэта адбываецца ў абсалютнай цішыні.

Як выявілася, зялёны прамень — вынік працы цеплавізара з камерай і лазерным цэлепазначальнікам Zala Z-16IRQ-V/L, які ўсталяваны на расійскіх беспілотніках (хутчэй за ўсё тыпу Z-16).

Zala Z-16IRQ-V/L
Цеплавізар з камерай і лазерным цэлепазначальнікам Zala Z-16IRQ-V/L. Фота: сайт вытворцы zala-aero.com

Як піша Defense Express, гаворка ідзе пра сур'ёзную небяспеку. Пасля таго, як пэўнае месца будзе падсвечана, трэба чакаць нанясення па ім удару. Лазернае падсвятленне выкарыстоўваюць для навядзення боепрыпасаў з паўактыўнымі лазернымі галоўкамі. Гэта могуць быць як артылерыйскія снарады, так і авіяцыйныя ракеты ды свабоднападаючыя карэктаваныя авіябомбы (КАБы). Дакладнасць навядзення не залежыць ад сродкаў РЭБ, бо снарад ляціць у пункт, які стварае прамень лазера.

Спецыялісты заўважаюць, што звычайна лазерны прамень для асвятлення цэлі нябачны ў аптычным спектры, паколькі спектр яго выпраменьвання знаходзіцца ў інфрачырвоным дыяпазоне. Чаму ў выпадку расійскіх сістэм ён бачны, што з'яўляецца дэмаскавальным фактарам, незразумела.

Гэты недахоп стварае дадатковую небяспеку для асабовага складу, які, пабачыўшы дзіўнае свячэнне, пакідае ўкрыцці, каб лепш яго разглядзець.

Каментары6

  • Мачыдла
    30.08.2024
    Імітуйце такое ж зялёнае асвятленне ў суседнім балоце - і хай туды ляціць усё мільённабаксавае рашысцкае дзярмо.
  • 30.08.2024
    Трэба мець чывоныя акуляры ( ёсць на аліекспресс ) . Хутка бегчы бліжэй і паліць па тым Zala . Ён значна большага памеру за Мавік і хутка рухацца ня здолець.
  • Беня
    30.08.2024
    Сияние святого Боруха.

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі20

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»3

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

Еменскія хусіты наблізіліся да стратэгічна важнага Баб-эль-Мандэбскага праліва. Гэта новы выклік для сусветнай эканомікі5

У Беларусь прыехаў новы пасол Швейцарыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі20

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць