Свет

Новым прэм'ер-міністрам Францыі стаў дасведчаны кансерватар

73-гадовы Мішэль Барнье ў розныя гады меў розныя міністэрскія партфелі, а таксама працаваў еўракамісарам.

Мішэль Барнье на алімпійскіх спаборніцтвах па дзюдо, 2 жніўня 2024 года. Photo by Pascal Le Segretain/Getty Images

Скончаныя эксперыменты: новым кіраўніком урада Францыі прызначаны немалады адміністратар.

Мішэлю Барнье 73 гады. Ён належаў да правацэнтрысцкіх партый, галісцкага кораня. У свой час ён быў міністрам замежных спраў, а таксама сельскай гаспадаркі і навакольнага асяроддзя. Двойчы яго прызначалі еўракамісарам — па рэгіянальнай палітыцы, а таксама ўнутранага рынку і фінансавых паслуг.

Ён выключна дасведчаны палітык, які да тонкасцей ведае механізмы прыняцця рашэнняў у Францыі і Еўропе. 

У Барнье трое дзяцей, а жонка паходзіць з заслужанага роду, які даў Францыі двух генералаў.

Францыя апынулася ў сітуацыі расколатага парламента: на апошніх выбарах прыкладна роўную долю месцаў, з невялікім адрывам, атрымалі левыя, цэнтрысты і крайне правыя, і сфарміраваць урадавую кааліцыю няпроста. Магчыма, Барнье выбраны на пасаду як чалавек, здольны выканаць тую задачу, якой у Італіі даў рады Мар'ё Драгі — стаць тэхнакратам, які створыць надпартыйны ўрад на час да наступных выбараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць