Эканоміка

Па стратным курсе, нават калі пашанцуе. Дзе ў Мінску можна абмяняць экзатычную валюту

За эмірацкія дырхамы ў мінскіх абменніках дадуць у 900 разоў менш за афіцыйны курс Нацбанка.

«Мінск-Навіны» даведаліся, чаму так і грашовыя знакі якіх краін можна абмяняць у сталіцы.

У Мінску прасцей за ўсё абмяняць даляры, еўра і расійскія рублі ў абодва бакі. Курсы блізкія да каціровак Нацбанка, валюта даступная. Аднак калі спатрэбіцца перавесці або набыць больш экзатычную валюту, прыйдзецца пабегаць.

Найбольш эфектыўна ў гэтым кірунку працуе «Банк ВТБ». Абмяняць у яго аддзяленнях можна 15 відаў валют. Праўда, гэта адносна лёгка толькі пры продажы замежных грашовых знакаў, а вось купіць іх атрымаецца толькі пры наяўнасці. 

Гэтая фінансавая ўстанова прыме, у прыватнасці, украінскія грыўні. Курс на момант падрыхтоўкі матэрыялу — 5,57 рубля за сотню. Там возьмуць і чэшскія кроны — 11,5 рубля за сотню, грузінскія лары — адзін да аднаго.

Аперацыі з тэнге праводзіць «БТА Банк». Гэта зразумела: звыш 99% акцый фінансавай арганізацыі належаць інвесткампаніі з Казахстана. Курс абмену не асабліва выгадны: за 1000 дадуць 5 рублёў, пры тым, што Нацбанк ацэньвае ў 6,5 рубля.

У сваю чаргу «Беларусбанк» гатовы купіць японскія ены і дырхамы ААЭ. Тым не менш, калі першыя забяруць па нізкім, але памяркоўным курсе — 1,5 рубля за сотню (Нацбанк устанавіў цяпер вышэй за 2 рублі), то за 10 дырхамаў вам дадуць 1 капейку.

Гэта амаль у 900 разоў менш за афіцыйны курс галоўнага фінансавага рэгулятара краіны, які лічыць, што 10 дырхамаў каштуюць сёння 8,93 рубля! Аднак усё законна: такія ўстановы маюць права самі ўстанаўліваць абменныя курсы, арыентуючыся на попыт і прапанову.

Абмяняць ены на рублі і наадварот можна толькі ў двух аддзяленнях па адрасах: пр. Дзяржынскага, 18, і Незалежнасці, 11. Дырхамы толькі ў адным — на вул. Даўгабродскай, 1.

У апошні час усё больш банкаў прапануюць аперацыі па абмене кітайскіх юаняў і нават уклады ў іх. Курс — 4,5 рубля за 10 юаняў пры здачы і каля 5 рублёў за 10, калі набываць. Звыш дзесяці банкаў прапануюць абмен юаня: сярод іх «Белгазпрамбанк», «Белаграпрамбанк», «БНБ-банк», «Статусбанк» і інш. Праўда аперацыі магчымыя не ва ўсіх аддзяленнях.

Ну, а што, калі ў вас пасля падарожжа ў Дэлі засталіся індыйскія рупіі? Ці вы вярнуліся з Ізраіля, дзе не паспелі абмяняць шэкелі на папулярнейшую валюту? На жаль, ніводны айчынны банк гэтыя грошы не цікавяць.

Як варыянт, можна паехаць у Маскву, дзе такая канверсія больш верагодная, аднак курс далёкі ад ідэальнага. Страта — прыкладна 15% ад рэальнага кошту.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць