У аўстрыйскай сталіцы затрымалі 24-гадовага беларуса, які падазраецца ў спробе крадзяжу. Пра гэта паведамляе «Беларусь і свет» са спасылкай на тамтэйшую паліцыю.
Наш суайчыннік хацеў выйсці з крамы адзення на вуліцы Марыяхільферштрасэ, не заплаціўшы за дзве дарагія курткі коштам больш за 600 еўра. Ён выкарыстаў заплечнік.
Супрацоўнік аховы заўважыў дзеянні маладога чалавека, спыніў яго і не даў сысці да прыбыцця на месца вартавых парадку, якія і арыштавалі падазраванага.
Пасля правядзення неабходных працэдур па распараджэнні пракуратуры Вены яго не сталі змяшчаць пад варту, адпусціўшы да суда.
Каментары