Грамадства44

Назвалі імёны апошніх палітвязняў, вызваленых 16 верасня

Назваць апошнія прозвішчы даручылі таксама Раману Пратасевічу.

Былі названыя 12 прозвішчаў, адно з якіх — гомельскага журналіста Андрэя Толчына, — было ўжо вядомае з іншых крыніц раней. Іншыя 11:

Дзмітрый Лагуценка

Дзмітрый Лагуценка. Яму 30 гадоў, затрыманы 4 студзеня 2023 года. Асуджаны 19 чэрвеня 2023 года па ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), вынесены прысуд быў невядомы.

Андрэй Ігнатовіч. Яму 35 гадоў, жыхар Салігорска. Асуджаны 24 кастрычніка 2023 года Гомельскім абласным судом да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму па арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх і арт. 130 (распальванне варожасці ці варажнечы).

Дзмітрый Утоўка. Яму 45 гадоў, затрыманы 20 красавіка 2023 года, асуджаны па трох артыкулах за абразы Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і суддзі. Які прысуд быў вынесены, заставалася невядомым. Палітвязень меў інваліднасць па слыху. 

Віталь Цыдзік. Яму 39 гадоў, затрыманы 15 жніўня 2023 года. Асуджаны па арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 130 (распальванне варожасці ці варажнечы). Дакладны прысуд невядомы.

Канстанцін Саламіюк

Канстанцін Саламіюк. Яму 41 год, затрыманы 30 кастрычніка 2020 года. Асуджаны на 2 гады за абразу Лукашэнкі.

Віталь Юрэня

Віталь Юрэня. Яму 28 гадоў, выпускнік Ліцэя БДУ. Затрыманы 12 мая 2023 года за данаты, асуджаны на 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Сяргей Мардзіловіч

Сяргей Мардзіловіч. Яму 47 гадоў, затрыманы 11 кастрычніка 2022 года. Асуджаны па трох артыкулах за абразы Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і суддзі. Які прысуд быў вынесены, заставалася невядомым.

Сяргей Фісюк

Сяргей Фісюк. Яму 61 год, затрыманы 30 верасня 2021 года. Асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі па «справе Зельцэра». 

Аляксандр Бараноўскі. Яму 39 гадоў, затрыманы 2 верасня 2023 года за данаты. Прысуд — пазбаўленне волі на тэрмін 5 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Ірына Гарачкіна

Ірына Гарачкіна. Ёй 48 гадоў, затрыманая 1 снежня 2020 года. Была асуджаная на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па арт. 295 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Судзілі яе па «справе Мікалая Аўтуховіча», прысуд вынеслі 17 кастрычніка 2022 года.

Юлія Лабунова

Юлія Лабунова. Ёй 37 гадоў, затрыманая 20 верасня 2021 года. Судзілася па крымінальнай справе за перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей усталявала на магілу партрэт Лукашэнкі і адкаркавала шампанскае. Прысуд — 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Асаблівасцю гэтай, чацвёртай, хвалі памілаванняў стала тое, што ўлады гэтым разам, хоць і з расцягваннем на тры дні, самі паведамілі імёны і прозвішчы ўсіх вызваленых. У той жа час мінулыя тры разы яны называлі толькі па некалькі імёнаў, а іншых праваабаронцы нават калі і ведаюць, то трымаюць у таямніцы. Некаторыя ж імёны дагэтуль невядомыя нават ім, хоць хвалі памілаванняў ідуць ужо больш за два месяцы, пачынаючы ад 2 ліпеня.

Каментары4

  • dfd
    18.09.2024
    ой как припекает...! много бы дал чтобы знать из за чего....
  • ну-ну
    18.09.2024
    11 отпустили, 7 посадили. мрази
  • политзек
    18.09.2024
    я вот вообще не понимаю этой скрытности называть фамилии вышедших..
    в чем проблема-то?

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць