Грамадства1212

Рыжанкоў заклікаў Літву аднавіць адносіны, але суправадзіў заклік грубай прапагандай

Міністр замежных спраў Беларусі апублікаваў артыкул, прысвечаны адносінам з Літвой. Ён адрасаваны не столькі афіцыйнай Вільні, колькі літоўскім выбарцам напярэдадні парламенцкіх выбараў, што адбудуцца 13 кастрычніка.

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. Фота: БелТА

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на старонках дзяржаўнага выдання «Беларусь сегодня» апублікаваў вялікі артыкул, у якім заклікаў да перазагрузкі беларуска-літоўскіх адносін, якія цяпер, па яго словах, «перажываюць найгоршы перыяд за ўсю гісторыю двухбаковых узаемаадносін». Аднак артыкул складаецца з прапагандысцкіх клішэ і наўрад ці будзе цёпла ўспрыняты ў Вільні.

«Нам няма чаго дзяліць» — так назваў міністр першы раздзел свайго артыкула, у якім нагадаў, што «нашы людзі заўсёды знаходзілі пункты судакранання, сябравалі, стваралі сем'і, разам займаліся спортам, прыбыткова гандлявалі».

Па яго словах, нават нягледзячы на тое, што ў канцы XX стагоддзя «замежнапалітычныя прыярытэты дзвюх краін разышліся, гэта не перашкодзіла выбудоўваць адносіны на прынцыпах узаемапавагі».

Беларусь, сцвярджае Рыжанкоў, працягвае «паслядоўна прытрымлівацца» гэтага вектару ў двухбаковых адносінах, а вось афіцыйная Вільня «самастойна ці па падказцы з боку, выбрала іншы шлях, мэта якога — змена палітычнага курса ў Беларусі».

Літоўскія ўлады, сцвярджае міністра замежных спраў Беларусі, развязалі «недальнабачную гібрыдную вайну супраць беларускай дзяржавы і народа, з якім літоўцы вякамі жылі ў сяброўстве і ўзаемаразуменні».

Міністр апісвае нібыта «гаротны» стан літоўскай эканомікі — забываючы сказаць, што сярэдні заробак у Літве ў 2,5 раза большы, чым у Беларусі, а валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва па парытэце купчай здольнасці перавышае беларускі ўжо ў 2 разы (50 600 даляраў супраць 25 700).

Рыжанкоў канцэнтруецца на апісанні стратаў, якая Літва панесла ў выніку ўвядзення санкцый супраць Беларусі і Расіі ў адказ на ўварванне ва Украіну. Прамыя страты Літвы ад разрыву сувязей з нашай краінай ён ацэньвае ў 1 мільярд долараў.

Ён апісвае зніжэнне аб'ёму грузаперавозак чыгуначным транспартам, экспарту і імпарту і агітуе: «Калі глядзець глыбей, то страты простых літоўцаў значна вышэйшыя. Пры гэтым вы нічога не прачытаеце аб гэтым на сваіх афіцыйных рэсурсах».

«Няўжо вам не патрэбны танныя стабільныя пастаўкі беларускай электраэнергіі, цэны за якую ў вашых жыроўках пастаянна б'юць рэкорды?» — звяртаецца міністр да простых літоўцаў.

Экспарт электраэнергіі — гэта балючая тэма для лукашэнкаўцаў. Яны за расійскі крэдыт пабудавалі АЭС, разлічваючы акупіць яе за кошт паставак электрычнасці ў краіны Балтыі і Польшчу. Аднак выбар пляцоўкі каля самай мяжы без увагі на просьбы Літвы не будаваць атамную станцыю ў такім месцы, а пасля і суўдзел у спробе захопу Украіны зрабілі энергетычную супрацу немагчымай. Літва лічыць пагрозай для сваёй бяспекі трапіць у залежнасць ад паставак энергіі з Беларусі.

Побач з заўвагаю аб тым, што простыя літоўцы страцілі ад закрыцця пагранпраходаў і скарачэння аўтобусных зносін, адчуваюць цяжкасці з тым, каб трапіць на могілкі сваіх родных, міністр асноўны акцэнт робіць на бізнэсоўцаў, якія раней атрымлівалі «значныя даходы ад дыстрыбуцыі нашых тавараў», а цяпер вымушаныя закрыць свае прадпрыемствы.

У гэтай частцы свайго артыкула Рыжанкоў сцвярджае, што Беларусь «не сядзіць склаўшы рукі» і «дастаткова паспяхова дыверсіфікуе свае эканамічныя сувязі». А вось літоўскай эканоміцы ён прадракае цяжкія часы ў будучыні.

Чаго хоча афіцыйны Мінск?

«Мінск неаднаразова даводзіў да літоўскага боку гатоўнасць да кансультацый з Вільняй па аднаўленні нармальнага добрасуседскага ўзаемадзеяння. Мы гатовы да аднаўлення кантактаў па лініі пагранічных і спецыяльных службаў, галіновых ведамстваў, міністэрстваў замежных спраў.

Можам пачаць працу па лініі парламентарыяў, любых упаўнаважаных літоўскіх дэлегацый. Гатовыя да распрацоўкі дарожнай карты па разблакаванні супрацоўніцтва па асобных напрамках, зразумела, на прынцыпах павагі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і яе права на ўласны шлях развіцця ў супрацоўніцтве з партнёрамі».

Рыжанкоў у сваім артыкуле ўвесь час апелюе да «простых літоўцаў»: «Заклікаю простых літоўцаў як сапраўдных носьбітаў суверэнітэту сваёй краіны спакойна і рацыянальна разабрацца ў сітуацыі і сказаць сваё важкае слова ў абарону цывілізаваных зносін са сваімі суседзямі. Калі ў вас, вядома, яшчэ засталася магчымасць адкрыта выказваць сваё меркаванне».

Артыкул успрымаецца як адрасаваны літоўскім выбарцам напярэдадні парламенцкіх выбараў, што адбудуцца 13 кастрычніка.

Кіруючая партыя «Хрысціянскія дэмакраты — Саюз Айчыны» саступае ў рэйтынгах апазіцыйным сацыял-дэмакратам. Але новы ўрад, хутчэй за ўсё, таксама будзе кааліцыйным. А ў пытаннях замежнай палітыкі ўсе асноўныя партыі Літвы дзейнічаюць кансэнсусна. Прарасійскія сілы ў Літве малапапулярныя, таму палітыка краіны адносна вайны ва Украіне і лукашэнкаўцаў наўрад ці моцна зменіцца пасля фарміравання новага ўрада. 

Каментары12

  • ром
    26.09.2024
    так вы патрыоты Литвы?? аказваецца
  • Satan
    26.09.2024
    Неяк добра так у ніх пукан бамбанула апошнім часам... то Васкрэсенскі крычыць - шча мы пераізбіром перасідента і вы будзеце абязаны яго прызнаць легітымным і размаўляць з ім, а не з той цёткой... аааа ыыы плак.
    То вось гэты чык-чырык... літоўцы, вы ж памроце там без нас, солі няма, электрычнасці няма, бульбы няма... нават дрэва у вас на грабы няма! *Сатан лічыць, што крэмацыя лепш
  • Nis
    26.09.2024
    >>Прарасійскія сілы ў Літве малапапулярны

    Такая сабе заява, гледзячы на СМІ Літвы, дзе б'юць у званы.
    І гледзячы на першы тур прэзідэнцкіх і рэйтынгы перад выбарамі ў Сейм.

    Вось і учора былы літоўскі еўрадэпутат у СМІ шчыра шкадаваў, што падтрымалі пратэсты 2020 году ў Беларусі і сапсавалі адносіны з уладай.

    Так што месэдж Ражанкова дакладна мае адрэсатаў у Літве.

    Таксама, пагаджуся з думкай, што Мінск пайшоў all-in і адчыніў свае карты ў адносінах з Захадам. Васкресенскі, зараз Ражанкоў. Цікава чаму? Што там здарылася?

«Людзі гінуць, а яму «цікава»… Д*****б». Украінскае кіраўніцтва пры каментаванні ініцыятыў Пуціна не падбірае слоў8

«Людзі гінуць, а яму «цікава»… Д*****б». Украінскае кіраўніцтва пры каментаванні ініцыятыў Пуціна не падбірае слоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сацыёлаг Коршунаў: Лукашэнка хоча паказаць, што ён дыктатар з чалавечым тварам, не доктар Асад

«У беларускім тэатры сёлета рост рэпрэсій. Толькі ў лістападзе звольнілі шэсць чалавек з РТБД»

У мінскім аэрапорце запускаюць электрычны перонны аўтобус1

«Растлумачце мне, дзе зайчыкі і сняжынкі?» Тата з Брэста абурыўся адзеннем чужых дзяцей на ранішніку29

Стала вядома, за што пасадзілі на чатыры гады журналістку Вольгу Радзівонаву1

Лідар паўстанцаў заявіў, што Сірыя не ўяўляе пагрозы для свету, і папрасіў зняць з краіны санкцыі7

Замежнікі змогуць прыязджаць у Беларусь па электронных візах3

Экс-прэзідэнта Францыі асудзілі на рэальны тэрмін2

Не больш за 200 літраў: Латвія абмяжуе ўвоз паліва ў баках фур3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі гінуць, а яму «цікава»… Д*****б». Украінскае кіраўніцтва пры каментаванні ініцыятыў Пуціна не падбірае слоў8

«Людзі гінуць, а яму «цікава»… Д*****б». Украінскае кіраўніцтва пры каментаванні ініцыятыў Пуціна не падбірае слоў

Галоўнае
Усе навіны →