Цягнік збіў мужчыну, які пераходзіў праз рэйкі ў Гомелі.
«Гараджанін вяртаўся дадому. Ён вырашыў скараціць дарогу праз чыгуначныя рэйкі паблізу вуліцы Савецкай», — паведамілі ў Гомельскім УУС.
У момант, калі мужчына апынуўся на рэйках, па іх рухаўся дызель. Нягледзячы на прынятыя машыністам захады, сутыкнення пазбегнуць не ўдалося.
Мужчына на момант прыезду брыгады хуткай дапамогі заставаўся жывы. З сур'ёзнымі траўмамі яго даставілі ў бальніцу.
Каментары