Вайна2626

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Пра адну з найбольш амбітных і трагічных аперацый УСУ расказала «Украінская праўда».

Украінскія марпехі плывуць па рацэ Дняпро на лініі фронту каля Херсона, 14 кастрычніка 2023 года. Фота: Alex Babenko / AP

У ліпені 2024 года завяршылася адна з найскладанейшых аперацый украінскай арміі — высадка марской пяхоты на левы бераг Дняпра ў Херсонскай вобласці. Журналістка «Украінскай праўды» Вольга Кірыленка правяла больш за 20 гутарак з вайскоўцамі і іншымі дасведчанымі асобамі, каб раскрыць дэталі гэтай аперацыі. 

Ключавое пытанне тут: навошта і ці варта было праводзіць гэтую рызыкоўную аперацыю, якая працягвалася амаль 9 месяцаў — з кастрычніка 2023 па ліпень 2024 года. 

Ад Нармандыі да Дняпра. Падрыхтоўка

Ключавую ролю ў падрыхтоўцы ўкраінскай марской пяхоты да высадкі адыграла Вялікабрытанія. Брытанскія інструктары навучалі ўкраінскіх байцоў пераадоленню водных перашкод і высадцы на бераг. 

У лютым 2023 года прэм’ер-міністр Рышы Сунак абвясціў аб пашырэнні праграмы падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў, уключаючы марскую пяхоту. Байцы 37-й і 38-й брыгад прайшлі пяцітыднёвае навучанне ў Вялікабрытаніі, дзе іх рыхтавалі да аперацый на вадзе.

План быў амбіцыйны. Ён прадугледжваў прасоўванне ўглыб тэрыторыі, занятай расійскімі войскамі, каб адкрыць паўднёвы фронт і змяніць ход вайны. Аперацыя павінна была стаць аналогіяй з высадкай саюзнікаў у Нармандыі, якая ў 1944 годзе дазволіла ім адкрыць другі фронт у Заходняй Еўропе.

Кроў і глей. Бітва за Крынкі 

Удзельнік аперацыі, марпех «Манах», згадвае:

«Мы разумелі, што пасля трэніроўкі паплывем на Кінбурнскую касу ці будзем фарсіраваць Дняпро. Аперацыя па пераадоленні водных перашкод заўсёды прадугледжвае страты 70—80%. Ніхто не адмовіўся».

Аперацыя пачалася ў кастрычніку 2023 года. На той момант мэтай было захапіць тры плацдармы: за Антонаўскім чыгуначным мостам, паміж вёскамі Пяшчанаўка і Падстэпнае («Клюшка») і ў Крынках. 

Аднак з-за складанасцяў асноўныя намаганні ў выніку былі сканцэнтраваныя на Крынках. 

Шлях да Крынак быў небяспечным і складаным, асабліва перапраўка праз Днепр і балотныя астравы. Перасячэнне Дняпра патрабавала пераадолення небяспечных вод, балотных астравоў і рукавоў Дняпра Конка і Крынка. 

Сведчанне байца 35-й брыгады «Ганса»:

«Мы высадзіліся на бераг, упалі на глей, я згубіў спальнік, застаўся толькі аўтамат. Размясціліся ў закінутых оркаўскіх траншэях на беразе і сустрэлі наступных. Вуліца за вуліцай мы знішчалі расіянаў, ганарыліся сабой».

Пачатковы энтузіязм, аднак, раз-пораз разбіваўся аб жорсткую рэчаіснасць. Украінскія марпехі сутыкнуліся з моцным супрацівам, недахопам тэхнікі і цяжкасцямі лагістыкі. 

Недахоп лодак і абсталявання ўскладняў аперацыю.

Месцы высадкі часцяком станавіліся зонамі смерці, бо іх амаль няспынна абстрэльвала расійская артылерыя. Па плацдарме каля Антонаўскага моста расіяне білі нават «Іскандэрамі». 

Не аблягчаў справы фактар пары года (зіма). Многія вайскоўцы загінулі або прапалі без вестак, эвакуацыя параненых была цяжкай або немагчымай.

Гераізм без перамогі

Украінскія марпехі паказалі надзвычайную вытрымку. Напрыклад, адзін салдат выжыў, атрымаўшы цяжкія раненні, і здолеў вярнуцца пасля небяспечнага адступлення. 

Аперацыя здолела адцягнуць расійскія сілы з іншых франтоў і нанесці ім значныя страты.

Аднак стратэгічных мэтаў аперацыя не дасягнула. Нягледзячы на мужнасць і самаадданасць марпехаў, захапіць і ўтрымаць значную тэрыторыю на левым беразе Дняпра не ўдалося. 

Надзвычай балючымі для Украіны былі чалавечыя страты. Паводле ацэнак «Слідство.Інфо», загінулі 262 вайскоўцы, а 788 лічацца зніклымі без вестак. 

Ці аперацыя мела сэнс?

Аперацыя стала прадметам вострых спрэчак. Некаторыя крытыкі, уключаючы вайскоўцаў, ставілі пад сумнеў саму ідэю такой аперацыі, лічачы яе «мёртванароджанай».

Спадзевы ўтрымаць плацдармы без дастатковых рэзерваў, на іх думку, былі адпачатна нерэалістычнымі.

Меркаванне афіцэра марской пяхоты:

«Я б на яго (Юрыя Содала — генерала-лейтэнанта, камандуючага корпусам марской пяхоты, які кіраваў аперацыяй — НН) месцы гэтай аперацыі не праводзіў. Нават калі б усё атрымалася, у выніку нічога б не атрымалася. Таму што тады трэба было б насычаць плацдармы. А кім іх насычаць — абяскроўленымі брыгадамі, якія стаяць без ратацый?»

Іншыя ж абмяжоўваліся крытыкай некаторых аспектаў правядзення аперацыі, напрыклад, дрэнным планаваннем і недастатковым забяспячэннем. Яшчэ іншыя лічылі аперацыю рызыкоўным, але неабходным крокам для адцягвання расійскіх сілаў.

Сёння ўжо вядома, што аперацыя не дасягнула амбіцыйных мэтаў, але выявіла гераізм украінскіх марпехаў і жорсткую рэчаіснасць асіметрычнай вайны. 

Вайна працягваецца, марпехі цяпер удзельнічаюць у іншых франтах, а Крынкі застаюцца балючым напамінам пра кошт вайны. Незваротны кошт.

Каментары26

  • Праўдаруб
    19.11.2024
    Тое самае з Курскай аперацыяй. Плёну асаблівага няма і ня будзе. Толькі бясконцыя страты і эскалацыя…

    Але самая галоўная памылка Украіны не Крынкі, Курс ці яшчэ што.

    Сам факт таго, што кіраўніцтва Украіны давяло да таго, што Расія напала і быў галоўнай памылкай.

    Не трэба было як шалёным перціся ў НАТА, выганяць Чарнаморскі флот з Крыма, змагацца з рускай мовай.

    Украінскаму народу і кіраўніцтву трэба было быць разумнейшымі і развіваць краіну так, каб не злаваць Расію.

    Не рабі яны ярых антырасійскіх крокаў, быў бы і Крым далей украінскім і вайны на Данбасе і ўж тым больш поўнамаштабнага нападу ў лютым 2022 не было б
  • Петруха
    19.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • .
    19.11.2024
    Раю прачытаць у арыгінале, там вельмі падрабязна і з ілюстрацыямі.

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць