Здарэнні

У Магілёве злодзей пакінуў на месцы красоўкі. Па іх яго і знайшлі

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС Магілёва затрымалі 35-гадовага мясцовага жыхара. На працягу тыдня мужчына адціскаў шклопакеты і трапляў у кватэры гараджан, дзе краў грошы і рэчы, паведамляе «Магілёў. Анлайн».

Высветлілася, што магілёвец датычны як мінімум да трох падобных эпізодаў.

Варта адзначыць, што злодзей непрафесійна «пракалоўся». Пры чарговай спробе пранікнуць у кватэру, мужчына сутыкнуўся з гаспадарамі і яму давялося ратавацца ўцёкамі. Пры гэтым на месцы здарэння пакінуў свае красоўкі, якія прадбачліва зняў, плануючы не наслядзіць у чужой кватэры.

Дзякуючы пакінутаму на месцы здарэння абутку неўзабаве сумесна з экспертамі Камітэта судовых экспертыз яго знайшлі.

Каментары

Чаму ў Гаазе не будуць расследаваць катаванні і забойствы ў Беларусі? Тлумачыць Латушка і дэпутат Еўрапарламента ад Літвы

Чаму ў Гаазе не будуць расследаваць катаванні і забойствы ў Беларусі? Тлумачыць Латушка і дэпутат Еўрапарламента ад Літвы

Усе навіны →
Усе навіны

Генпракуратура абурылася продажам дронаў кампаніяй Wildberries у Беларусі

Пазняк прапанаваў стварыць аналаг «Белсата» — украінскі тэлеканал з вяшчаннем на Беларусь81

Якія змены чакаюцца для работнікаў і працадаўцаў1

«П****ец адбыўся». Вольга Кавалькова патлумачыла, чаму адышла ад палітыкі і царквы і як трансфармуе боль у любоў48

Мяжа растала. Швейцарыя і Італія перакройваюць карту з-за леднікоў, што адступілі1

Мінінфарм патлумачыў рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу Okko1

У Мінску прадаюць дом з басейнам з падагрэвам і гаражом унутры ды манументальнай лесвіцай3

Сёння ў Мінску пачнуць уключаць ацяпленне2

Сілавікі затрымалі жыхара Наваполацка, які напісаў у чат паведамленне аб жаданні ўступіць у шэрагі УСУ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўнае
Усе навіны →