Свет99

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому

Мастак і рэканструктар з расійскага Пскова Васілій Мізгіроў паведаміў на сваёй старонцы ў «ВКонтакте», што супраць яго завялі справу аб рэабілітацыі нацызму. 4 кастрычніка да яго прыйшлі два оперупаўнаважаныя і выклікалі на допыт 8 кастрычніка ў Следчы камітэт, піша выданне «Псковская губернія».

Васілій Мізгіроў

Прычыны пераследу даволі нечаканыя: мастака падвяло жаданне пазмагацца на роўным месцы з беларускай нацыянальнай сімволікай.

Паводле слоў Мізгірова, выпадак, за які яго цяпер пераследуюць, адбыўся ў 2023 годзе і быў звязаны з тым, што невядомыя размалявалі валуны на падпскоўскім пасёлку Выбуты побач з могілкамі бел-чырвона-белымі палоскамі. 

Пазней высветлілася, што ўдзельнікі асветніцкага праекта «Пскоўская сцежка» проста маркіравалі турыстычную сцежку і ніякіх нават думак пра беларускі нацыянальны сцяг у іхніх галовах не было.

У адрозненне ад іх, у галаве Мізгірова ўзніклі зусім іншыя асацыяцыі, таму ён кінуўся ўсіх пераконваць, што на валунах «сімволіка беларускіх нацыяналістаў». У пацвярджэнне сваіх слоў ён апублікаваў фота нейкага падраздзялення, відаць, ваенных часоў, на заднім плане якога была свастыка. 

За распаўсюд гэтага фота ён і атрымаў цікавасць з боку расійскіх сілавікоў. 

Васілій Мізгіроў — вядомы пскоўскі рэканструктар, мастак і фотамастак, акцёр масавых сцэн, арганізатар фестывалю вайскова-гістарычнай рэканструкцыі ранняга Сярэднявечча «Хельга», які з 2010 года штогод праводзіцца ў Выбутах.

Каментары9

  • Железный Дровосек
    04.10.2024
    Говорю же—недоразвитые. Наглухо.
  • Mafkees
    05.10.2024
    На бомжа больше похож этот "мастак"-дегенерат. На росии пол страны таких вот слабоумных"мастаков".
  • Had
    05.10.2024
    А вось каб уласаўскі сцяг 🇷🇺 намаляваў ці сымболіку 4-й паліцэйскай дывізіі СС, ці сымболіку 21-й дывізіі SS, не кажучы пра 29-ю дывізію СС "РОНА", то ніхто на Расеі і не падумаў бы пра нейкую "рэабілітацыю нацызму".

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе13

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе13

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць