Грамадства22

У Славакіі паліцыя затрымала беларуса

Пра затрыманне ў Славакіі колішняга гомельскага актывіста «Краіны для жыцця» Дзмітрыя Лукомскага паведамляе выданне «Флагшток». Яго адправілі пад варту ў горадзе Банска-Бістрыца ў цэнтральнай Славакіі.

Дзмітрый Лукомскі. Скрыншот з відэа

Актывіст запісаў відэазварот, накіраваў грамадскасці, Святлане Ціханоўскай і яе кабінету.

Па словах Дзмітрыя Лукомскага, прычынай затрымання стала нібыта ягоная праваабарончая дзейнасць, якую ён распачаў ў лагеры для бежанцаў пасля пераезду з Украіны.

Жонка затрыманага, Віялета Майшук, расказала «Флагштоку» пра абставіны затрымання:

«Зайшла паліцыя, сказала, што вы едзеце з намі ў паліцыю, а потым у іншы лагер закрытага тыпу. Пры гэтым ніякіх дакументаў не прад'яўлялі, толькі сказалі, што Дзіма небяспечны, бо на яго скардзіліся супрацоўнікі лагера. Але гэта няпраўда, гэта помста за тое, што мы актыўныя і звяртаем увагу на памылкі працаўнікоў лагера».

Па стане на 18:00 сувязі з актывістам і юрыстам, што прадстаўляе яго інтарэсы, не было.

Каментары2

  • Гомель - Гастомель
    18.10.2024
    *Славаччыне.
    Таксама дадам што ўмовы ў лагерах паўсіль сціплыя нават ў багатай Нарвегіі. Гэта робіцца мэтанакіравана каб як мага меньш людзей прыехалі да іх краіны. Але добрая навіна што там ніхто сілай не трымае )).
  • Парада
    18.10.2024
    Хай бы яшчэ старшыньцы Мельнікавай, міністру Зазулінскай і незалежнаму назіральніку Зянону напісаў.

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць8

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць8

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →