Свет66

Азаронак перастараўся, перажываючы за малдаван Расіі

Сёння лукашэнкаўскія прапагандысты следам за расійскімі шукалі апраўданні паразе прарасійскіх сілаў у Малдове. Гэта прывяло да смешнага ляпу.

Мая Санду аддае свой голас на выбарах і рэферэндуме 20 кастрычніка 2024 года. Фота AP Photo / Vadim Ghirda

Спачатку даведка, без якой немагчыма зразумець, пра што ўвогуле гаворка.

Колькасць грамадзян Малдовы, якія галасавалі на ўчастках у Расіі, ніколі не перавышала 10 тысяч. Адзіным выключэннем стаў другі тур выбараў у 2020 годзе, калі такіх набралася 14 тысяч — прычым у другім туры, тады як у першым было толькі 5600.

Інфаграфіка на аснове даных alegeri.md

На момант выбараў 2020 года, нагадаем, прэзідэнтам быў Ігар Дадон і кіравала Малдовай прарасійская Сацыялістычная партыя. Анамалія другога тура 2020 года сведчыць, хутчэй, пра тое, што на ўчастках у Расіі вынікі другога тура выбараў фальсіфікавалі, меў месца ўкід каля 8000 бюлетэняў. Гэты крок адчаю тады, зрэшты, прарасійскім сілам не дапамог: тыя выбары Дадон прайграў Санду 43:57.

Прычым такая невялікая колькасць малдаван галасавала незалежна ад таго, колькі ўчасткаў было адкрыта ў Расіі (іх бывала ад 5 у 2014 годзе да 17 у 2020-м), гэта проста рэальная колькасць палітычна актыўных грамадзян Малдовы, якія пражываюць у Расіі — прычым большасць іх сканцэнтраваныя ў Маскве і вобласці, дзе яны традыцыйна працуюць у будаўніцтве і сферы паслуг.

Больш за тое, нават па расійскай статыстыцы колькасць грамадзян Малдовы, якія пражываюць у Расіі, у параўнанні з 2019 года да 2022-га скарацілася больш як у 4 разы, і гэты адток дадаткова паскорыўся пасля нападу на Украіну, калі між краінамі спынілася прамое транспартнае злучэнне, і асабліва пасля правядзення ў Расіі частковай мабілізацыі, якая настрашыла асоб з двайным грамадзянствам. 

Пры гэтым сітуацыя другога тура 2020 года паказала, што кантраляваць сумленнасць галасавання на ўчастках у Расіі па-за дыпламатычнымі пляцоўкамі немагчыма. Таму гэтым разам малдаўскі Цэнтрвыбаркам арганізаваў участкі ў Расіі толькі ў дыппрадстаўніцтвах. У Расію было накіравана 10 тысяч бюлетэняў — нагадаем, што больш там ніколі і не галасавала, нават калі малдаван там жыло ў шмат разоў больш.

Тым не менш, сёння расійскія і лукашэнкаўскія прапагандысты сінхронна публікуюць матэрыялы, што нібыта Кішынёў пазбавіў права голасу малдаван Расіі і гэта ставіць пад сумнеў дэмакратычнасць вынікаў галасавання — прытым, што галасы малдаван Расіі ніколі не перавышалі 0,5% ад агульнай колькасці пададзеных.

Пры гэтым дайшло да камічных ляпаў. Рыгор Азаронак спачатку перапосціў паведамленне іншага дэзынфармацыйнага канала, дзе называецца лічба паўтара мільёна малдаван Расіі…

…а праз два паведамленні перапосціў паведамленне з іншага маніпулятыўнага канала, дзе называецца ўжо ў тры разы меншая лічба — паўмільёна.

Насамрэч, і першая лічба, і другая — выдуманыя. На ўсіх ранейшых выбараў у Расіі галасавала на выбарах каля 5—6 тысяч малдаван. Гэтым разам іх, хутчэй за ўсё, будзе яшчэ менш.

Малдаўская дыяспара ў свеце сапраўды вялікая, гэта мабільны народ. Але асноўная частка малдаван традыцыйна працуе ў Румыніі, Італіі і Партугаліі — лацінскага кораня мовы ў апошніх лёгка зразумелыя для іх, заробкі вышэйшыя за расійскія, а дабірацца да Бухарэста ці Мілана бліжэй і танней, чым у Цюмень.

Паводле статыстыкі ЦВК Малдовы, для замежжа надрукаваныя 852 тысячы бюлетэняў, і гэта пры агульнай колькасці выбаршчыкаў згодна з Дзяржрэестрам 3,3 мільёна.

Сінхроннасць, з якой расійская і лукашэнкаўская прапаганда прасоўваюць тэму нібыта немагчымасці прагаласаваць для малдаван Расіі, можа паказваць на падрыхтоўку грамадскай думкі Расіі да буйной паразы прарасійскіх сілаў як на сённяшніх прэзідэнцкіх выбарах, так і на рэферэндуме.

У адрозненне ад Беларусі, у Малдове свабодныя і плюралістычныя СМІ, а сацыялагічныя даследаванні непадкантрольныя дзяржаве, і гэта таксама адрознівае Малдову і ўсе іншыя еўрапейскія краіны ад нашай.

Сацыёлагі прагназавалі, што больш за 60% малдаван прагаласуюць за замацаванне курсу на еўраінтэграцыі Малдовы ў канстытуцыі, а папулярная прэзідэнтка Мая Санду можа перамагчы ўжо ў першым туры. Варта нагадаць, што падчас яе кіравання сярэдні заробак у краіне абагнаў беларускі і дасягнуў 650 даляраў. Няшмат, у параўнанні з Польшчай і Румыніяй, але больш, чым калі-кольвек раней і рэкордны для малой краіны ўзровень. І, з канца 2023 года, больш чым у Беларусі — упершыню ў гісторыі.

Варта дадаць, што лукашэнкаўскі рэжым наогул забараніў беларусам за мяжой галасаваць пасля таго, як у 2020-м падлік галасоў пры некаторых амбасадах паказаў паразу Лукашэнкі.

Каментары6

  • Алекс
    20.10.2024
    Вот когда .... правду скажет - тогда будет новость. А так ничего нового.
  • Дз
    20.10.2024
    Ніякіх "прарасійскіх сілаў" у Малдове, як і ў Беларусі, увогуле не павінна быць.
  • Загаварыўся
    20.10.2024
    А самі забаранілі галасаванне за мяжою зусім ))))

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў14

Спынілася прапампоўка нафты праз нафтаправод «Дружба»3

У Расіі масава падпальваюць банкаматы і паліцэйскія машыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →