Свет77

У Расіі ствараюць радыкальныя атрады «АКВД». Што гэта такое?

Групы «Антыквадробераў», якія нібыта ствараюцца па ўласнай ініцыятыве расійскіх грамадзян і падлеткаў, сталі адсочваць і збіваць людзей, якія займаюцца квадробікай. Па інфармацыі дзяржаўных медыя, новы радыкальны рух пачаў распаўсюджвацца па ўсёй Расіі, некаторыя з іх натхняюцца ПВК «Вагнер».

Аватарка адной з груп «Антыквадробераў» («АКВД»), натхнёная сімвалам сумна вядомай ПВК «Вагнер». Гэтыя групы, якія ставяць на свае аватаркі падобныя сімвалы, публікуюць у сябе відэа здзекаў з дзецей і дарослых, якія займаюцца квадробікай. 

У Расіі ўжо некалькі месяцаў ідзе актыўная прапагандысцкая кампанія супраць квадробераў — бяскрыўднай субкультуры, папулярнай пераважна сярод дзяцей і падлеткаў, якія імітуюць паводзіны жывёлаў, носячы адпаведныя хвасты, маскі, вушкі і гэтак далей. Па тэлевізары і ў інтэрнэце прапаганда звязвае падобныя паводзіны з псіхічнымі адхіленнямі (нават з дыверсійнымі дзеяннямі Захаду) і заклікае бацькоў адводзіць сваіх дзяцей-квадробераў да псіхіятраў.

Праўладная расійская газета «Маскоўскі Камсамолец» канстатуе факт істотнага росту агрэсіі расійскіх грамадзян да феномену квадробераў і паведамляе аб з'яўленні ў Расіі груп новага радыкальнага руху «Антыквадробераў» (ці «АКВД»), якія палююць на любога, хто быў заўважаны ў квадроберстве.

«Дзяцей з вушкамі ловяць, абражаюць і збіваюць. Да агрэсіўных падлеткаў далучыліся і дарослыя, верагодна, не зусім адэкватныя людзі, якія ўспрымаюць квадробераў як сацыяльна дазволеную мішэнь для выкіду ўнутранай агрэсіі», — піша «Маскоўскі Камсамолец».

Па словах апытаных газетай дзіцячых псіхіятраў, вось ужо некалькі месяцаў бацькі, напужаныя інфармацыяй пра тое, што квадробіка вядзе да псіхіятрычных захворванняў, вядуць сваіх дзяцей на прыём да спецыялістаў праверыць іх псіхічнае здароўе.

Дзеці-квадроберы з усёй краіны скардзяцца дактарам, што на іх абвясцілі сапраўднае паляванне.

«З’явіліся групы хлопцаў, якія называюць сябе «АнтыКВД». Пераследуюць мяне і маіх сяброў, абзываюць, адзін з іх плюнуў мне ў патыліцу. Іншай дзяўчынцы гэтыя «антыкі» разбілі нос, давялося выклікаць хуткую. Цяпер антыквадроберскія відэа запаўняюць усе відэахостынгі», — цытуе адзін з апытаных газетай дзіцячых псіхіятраў аповед дзяўчыны-квадробера.

Квадроберка. Фота ілюстрацыйнае

Іншыя дзеці і падлеткі з розных рэгіёнаў Расіі, якія займаюцца квадробікай, пацвердзілі «Маскоўскаму Камсамольцу», што на іх пачалі нападаць групы «аквдэшнікаў».

Аля з горада Чарэмхава Іркуцкай вобласці падзялілася, як на іх сустрэчу па квадробіцы напалі незнаёмыя хлопцы.

«Яны сядзелі на лаўцы, пілі піва, а мы проста бегалі. Гэтыя хлопцы глядзелі на нас, потым падышлі і збілі аднаго з нашых хлопчыкаў. Астатнія ўцяклі», — дзеліцца Аля.

Ілля з горада Ніжнекамск Рэспублікі Татарстан распавёў «МК», як ён у жніўні наведваў трэніроўку па квадробіцы і заўважыў, як на ягоных сябраў пачалі паляванне.

«Я падышоў бліжэй і ўбачыў, як натоўп старэйшых хлопцаў бегае з палкамі за квадроберамі, якія толькі пачалі сваю трэніроўку. Я схаваўся за дом. Туды не пайшоў, інакш і мне дасталася б. Хлопцаў з палкамі спужала маці аднаго з квадробераў. З таго дня я нашу электрашокер у кішэні», — успамінае Ілля.

А Даніла з Санкт-Пецярбурга апісаў газеце інцыдэнт, які адбыўся на ягоных вачах у пачатку верасня падчас трэніроўкі. Дарослы мужчына аблаяў мацюкамі і збіў васьмігадовую дзяўчынку за заняткі квадробікай.

«Спачатку ён на яе лаяўся матам, крычаў, што яна псіхічна хворая. А потым падышоў, ударыў па галаве, сарваў маску і выкінуў. Паспрабаваў адарваць і хвост, але ўмяшаўся мінак, які адвёў гэтага мужчыну і ўдарыў яго. Дзяўчынка стаяла побач і плакала, а мінак спрабаваў яе супакоіць», — апісвае Даніла.

Прыклад групы АКВД, якая публікуе ў сябе здзеклівыя відэа нападаў на квадробераў. На скрыншоце першае паведамленне ў адпаведным тэлеграм-канале, якое было напісана яшчэ ў маі гэтага года

Нагадаем, што нядаўна ў эфіры расійскага праваслаўнага тэлеканала «Спас» расійскі Z-прапагандыст Сяргей Міхееў, часты госць праграм Уладзіміра Салаўёва, назваў феномен квадробераў «калектыўным вар'яцтвам і садамаза-хрэнню, якую прыдумалі на Захадзе для прыгнёту дзяцей і непаўналетніх».

Прапагандыст казаў таксама, што квадроберы, прыпадабняючыся жывёлам, «адыходзяць ад божай задумы, што ўзвялічвае чалавека, і трапляюць пад уплыў Сатаны, які пашле іх на забой».

Тую ж думку падтрымліваюць і лукашэнкаўскія прапагандысты, якія наперабой пачалі крытыкаваць квадробераў і іх бацькоў, паставіўшы дзіцячае хобі ў адзін шэраг з сатанізмам (а таксама гомасэксуалізмам і прыёмам наркотыкаў).

Феномен квадробераў пайшоў ад квадробікі (ад лац. quattuor — «чатыры» і англ. aerobics — «аэробіка») — неафіцыйнага віду спорту родам з Японіі, у якім як дзеці, так і дарослыя перамяшчаюцца на карачках, імітуючы рухі жывёл. Падчас заняткаў прынята выкарыстоўваць маскі і накладныя хвасты ўласнай вытворчасці. Часцей за ўсё квадроберы — гэта дзеці і падлеткі 7-14 гадоў, для якіх гэта хутчэй гульня, чым спартыўнае спаборніцтва.

Каментары7

  • бабруйчанін
    28.10.2024
    Усе было усе пройдзе Цкаванне камсамольцаў актывістаў на сціляг Пасля на кіне " сцылягі" актывісты камсамольцы ці іх нашчадкі нанастальгавалі грошы зараблялі
    Любера качкі казанскія тяп ляпы супраць хіпі панкаў Маскваленінград
    Дарэчы Ні чутна пакуль аб рэйдах на жыруючыя Патрыкі у Масква ?? Чамусці ..гальмуют
  • Беларус
    28.10.2024
    Выродки из верхушки сами разносят высосанных из пальца квадроберов, чтобы отвлечь народ от более важных явлений в политике и экономике. Тонкая работа, которая под силу государственным спецслужбам. Квадроберы, бонстики, Дим димыч, гомосеки - это звенья одной цепи.
  • Ничего удивительного, это все хорошо кладется в нацистскую идеологию русского мира
    28.10.2024
    У немецких нацистов и Гитлера был гитлерюгенд, которые были одними из тех, кто участвовал в антиеврейских погромах. У руzzких нацистов и Путина сейчас есть путлерюгенд, которые точно также участвуют в погромах против любого, на кого укажет кремлевский фюрер. Ничего удивительного, это все хорошо кладется в нацистскую идеологию русского мира.

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны брытанскай Садружнасці падпісалі дакумент аб кампенсацыі Вялікабрытаніяй шкоды ад гандлю рабамі10

«Сакрэтны пункт перадвыбарчай праграмы Гайдукевіча». Найлепшыя твіты тыдня13

У Германіі вызначылі моладзевае слова года. Гэта старажытны тэрмін, але з новым сэнсавым напаўненнем4

«Грузінская мара» перамагае ў правінцыі, прайграе ў вялікіх гарадах 5

Расія і Іран дзейнічаюць у ЗША супраць адзін аднаго. Пра гэта сведчаць сакрэтныя дакументы8

«Выжыла і гэтаму радая». Таццяна Караткевіч расказала, што адчувала падчас зняволення22

«Я не збіраюся апраўдвацца перад жыхарамі іншай краіны!» Саліст «Пятлі прыхільнасці» адказаў на хэйт з боку расіян31

Уладальнік «Савушкавага прадукта» і «Санта-Брэмара» тры гады жыве ў Варшаве22

Памёр Алег Елісеенкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Галоўнае
Усе навіны →