Свет33

Найбуйнейшы банк Вялікабрытаніі спыніў абслугоўванне кліентаў з Беларусі

Найбуйнейшы банк Вялікабрытаніі HSBC спыніў апрацоўку ўсіх плацяжоў з Беларусі і Расіі для прыватных кліентаў. Кліентам параілі шукаць «альтэрнатыўныя схемы» пераводаў і плацяжоў, паведаміла агенцтва Reuters.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: archdaily.com

У інфармацыйным лісце кампаніі ад 12 лістапада 2024 года, які з'явіўся на афіцыйным сайце аддзялення HSBC у Тайвані, кліентаў папярэджваюць пра магчымыя цяжкасці пры правядзенні плацежных аперацый, прапанаваўшы шукаць «альтэрнатыўныя схемы» банкаўскіх разлікаў.

«Мы прынялі рашэнне спыніць апрацоўку плацяжоў у/з Расіі і Беларусі. Любыя плацяжы, праведзеныя праз HSBC з удзелам Расіі ці Беларусі, могуць быць затрыманыя для далейшай праверкі і могуць паводле нашага выключнага і абсалютнага меркавання быць адхіленыя, а сродкі вернутыя», — папярэдзілі ў банку.

Hongkong and Shanghai Banking Corporation (HSBC) лічыцца адным з найбуйнейшых фінансавых кангламератаў у свеце і найбуйнейшым банкам Вялікабрытаніі па памеры актываў і рынкавай капіталізацыі. З 2011 года ён уваходзіць у лік глабальна сістэмна значных банкаў, яго аддзяленні адкрытыя ў 67 краінах свету, а кліентамі ўстановы, па падліках кампаніі, з'яўляюцца 39 млн чалавек.

Нягледзячы на ўведзеныя Вялікабрытаніяй і ЕС эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, HSBC працягваў абслугоўваць карпаратыўных кліентаў у Беларусі і Расіі аж да восені 2023 года. Аднак з 27 кастрычніка ўсе транзакцыі карпаратыўных кліентаў былі спыненыя, а цяпер чарга дайшла і да прыватных банкаўскіх аперацый.

Каментары3

  • бабруйчанін
    23.11.2024
    Фрідману Авену іньшым " інвестарам" у нерухомасць спорт Брытаніі таксама?? І дзецям бл.м??))
    Ці толькі шараговыя беларусы расіяне пад " пільным вокам"?)))
  • Neil McGregor
    23.11.2024
    рагочам далей ))
  • отсталый Английский банк
    24.11.2024
    Таки немецкие банки закрывали счета еще три года назад

Цяпер чытаюць

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?» Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі2

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?» Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі

Усе навіны →
Усе навіны

МАГАТЭ выступіла з заяваю наконт сітуацыі каля ЧАЭС пасля ўдару дронам5

«Здзіўлены, як добра працавалі пластыкавыя карткі». Што пішуць пра Беларусь на турыстычных форумах?9

Што чуваць у РТБД пасля чыстак рэпертуару і звальнення найбольш зорных акцёраў?4

Над Масулам ізноў узвышаецца знішчаны «гарбаты» мінарэт, з якога лідар Ісламскай дзяржавы абвяшчаў сусветны халіфат7

Мюнхенская прамова Вэнса пра новую палітыку ЗША і чаканні ад Еўропы — поўны тэкст48

Макрон запрасіў еўрапейскіх лідараў у Парыж на тэрміновыя перамовы13

«Будзем адкрытыя: калі не Брусэль, то Масква». Зяленскі ў Мюнхене выступіў як ідэолаг моцнай аб'яднанай Еўропы7

Украіна атрымае тысячы ўдарных дронаў са штучным інтэлектам ад еўрапейскай кампаніі8

Марка Рубіа пагаварыў па тэлефоне з Лаўровым11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?» Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі2

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?» Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць