Грамадства22

Франак Вячорка змешчаны ў рэспубліканскі вайсковы шпіталь у Мінску

Адзін з лідэраў маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ «Моладзь БНФ» Франак Вячорка змешчаны ў рэспубліканскі вайсковы шпіталь у Мінску. Пра гэта паведаміў яго бацька Вінцук Вячорка.

Паводле яго слоў, Франка Вячорку забралі з вайсковай часці № 48694 у Мазыры, дзе малады чалавек праходзіць тэрміновую службу, позна вечарам 25 лютага. Раніцай 26‑га стала вядома, што яго даставілі ў Мінск.

Вінцук Вячорка мяркуе, што яго сына прывезлі для ультрагукавога абследавання сэрца. «Калі сын ляжаў у бальніцы ў Мазыры з грыпам, дактары выявілі, што ў яго хвароба сэрца, несумяшчальная са службай у войску. Вось яны зараз і вымушаныя мітусіцца», — заявіў Вячорка.

У ліпені 2008 года медкамісія ваенкамата Савецкага раёна Мінска прызнала Франака Вячорку непрыгодным да ваеннай службы па стане здароўя. Абласная медкамісія паставіла гэта рашэнне пад сумненне. Пасля абследавання ў ваенным шпіталі маладому чалавеку была дадзена адтэрміноўка ад службы да сакавіка 2009 года. Аднак 16 студзеня ваенкамат Савецкага раёна Мінска прызнаў маладзёжнага актывіста прыгодным да ваеннай службы. Суд гэтага ж раёна, дзе было абскарджана рашэнне ваенкамата, 23 студзеня пакінуў яго ў сіле. Рашэнне суда было прынятае пры адсутнасці Франака і яго адваката.

Каментары2

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць