Свет99

У расійскім Марксе «Ака» падрэзала джып. Кіроўца «Крузака» ў адказ расстраляў людзей у «Ацэ»

Стралка праз некаторы час затрымалі.

Скрыншот відэа

У Марксе Саратаўскай вобласці мужчына на джыпе Land Cruiser расстраляў двух чалавек і ўцёк.

Па даных расійскіх тэлеграм-каналаў, у стральбу выліўся канфлікт на дарозе. «Ака», у салоне якой знаходзіліся 33-гадовы Міхаіл Кутузаў і 48-гадовы Аляксей Сакалоўскі, падрэзала чорны «Крузак».

Пасля гэтага кіроўца джыпа дагнаў «Аку» і ўступіў у сварку з людзьмі ў машыне. Падчас спрэчкі чалавек у «Крузаку» раптам дастаў пісталет, расстраляў людзей у «Ацэ» і ўцёк.

Кутузаў загінуў на месцы, а яго таварыш Сакалоўскі шпіталізаваны з раненнем. Кіроўцу джыпа — паводле звестак Baza яго завуць Рубік Акапян — праз некалькі гадзін затрымалі.

Ён кінуў «Крузак» недалёка ад месца канфлікту і збег, але яго знайшлі ў адным з мясцовых двароў.

Каментары9

  • ЯНКА
    25.11.2024
    .
    • КРУЗАК АКА РУКЗАК •

    🚙 Расейцы «Лянд Крузару» далі мянушку «Крузак», але навошта столькі разоў паўтараць гэну мянушку ў «Арцікуле»? І прытым ні разу не назваць «Аку» «Табурэткай», хоць тыя самыя аматары аўтамабільнага сьленгу часьцяком яе так называюць.

    🪡 І ці стылістычна правільна пісаць, што «Ака» падрэзала джып, калі першае марка, а другое тып кодаба (кузава)? Мяркую, такое ад нейкага нутранага халопства, якое часьцяком вылазіць шылам з гэтай пыльнай торбы. То бок імкненьне прынізіць маленькую аўту (якія, зацемлю, несарамліва папулярныя ў наш час) і на ейным тле ўзьвялічыць о вялікі Джып.

    🎒 Толькі сама «ЛК Саха́ра», што вязла застрэльшчыка, ніяк ня ўзьвялічыцца — праз масавасьць і яўную маральную састарэласьць яна выглядае досыць замыліна й непрыстыжна. Як не хавай ты гэту шпільку праўды ў рукзаку жаданьняў.
    .
  • Сум
    25.11.2024
    Пры чым тут ака и крузак
    Кали страляў Акапян у Кутузава?
  • Беларус з Палесся
    25.11.2024
    Якое дачыненне гэтая навіна мае да Беларусі?

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?16

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явіліся паслугі целаахоўнікаў. Колькі каштуе гадзіна?2

«Праз 9 месяцаў узніклі пытанні». Паход у абменнік для 80-гадовага мужчыны скончыўся вялікімі непрыемнасцямі1

Міністр абароны Літвы: У НАТА ёсць 3-4 гады, каб падрыхтавацца да вялікай вайны ў Еўропе11

«Нам не патрэбныя пасярэднікі, нам патрэбныя саюзнікі». Украінскі дыпламат рэзка выказаўся аб выніках Мюнхенскай канферэнцыі3

Літоўская фірма магла таемна сачыць за амерыканскімі вайскоўцамі ў Еўропе і прадаваць іх даныя трэцім асобам6

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?» Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі7

ЗША правядуць двухбаковыя перамовы з Расіяй і Украінай, а ўжо потым — сумесныя2

«Існуе праект па стварэнні адзінага каталога франшыз Саюзнай дзяржавы». Як у Беларусь заходзяць расійскія сеткі крам і кафэ7

«Калі перамовы стануць «новай Ялтай», то менавіта Беларусь рызыкуе стаць маўклівай ахвярай вялікай амаральнай здзелкі»24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?16

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць