Вайна11

Ва Узбекістане асудзілі мясцовага грамадзяніна, які ваяваў супраць Украіны

Паводле звестак выдання «Газета.уз», 39-гадовы жыхар Узбекістана паехаў у Расію на заробкі вясной 2023 года, а ўжо ў ліпені вырашыў падпісаць кантракт з Мінабароны, скарыстаўшыся з парады расіяніна, з якім працаваў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: elements.envato.com

Мужчына прабыў на фронце да снежня таго ж года, узяўшы ўдзел у баях за Шахцёрск і Бахмут, дзе, як сам заяўляе, забіў больш за 10 украінскіх вайскоўцаў.

«21 ліпеня 2023 года ён заключыў дадатковыя кантракты з расійскімі сіламі, па якіх яму было абяцана 450 тысяч рублёў (каля 4950 даляраў па курсе на той перыяд) у месяц за ўдзел у баявых дзеяннях. Спачатку ён атрымаў два плацяжы па 150 тысяч рублёў, але затым выплаты спыніліся», — піша выданне.

Мужчына вярнуўся на радзіму ў снежні 2023 года, а ў апошні дзень гэтага года сам прыйшоў да мясцовых сілавікоў і прызнаўся ў найміцтве. Падпісаў кантракт ён нібыта з-за цяжкага фінансавага становішча і неабходнасці ўтрымліваць жонку і траіх дзяцей. Акрамя яго, на фронце былі таксама людзі з Таджыкістана і іншыя іншаземцы. 

Згодна з мясцовым заканадаўствам, найміцтва караецца рэальным пазбаўленнем волі на тэрмін да 10 гадоў, але суд прыняў да ўвагі змякчальныя абставіны і абмежаваў свабоду мужчыны на 4 гады і 3 месяцы: яму нельга пакідаць месца пражывання за выключэннем паездак на працу або вучобу, мяняць месца жыхарства і выязджаць са сваёй Андыжанскай вобласці.

Каментары1

  • Спадар
    05.01.2025
    шос!

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць