Спорт55

Арына Сабаленка перамагла ў першым сёлетнім тэнісным турніры

Беларуска Арына Сабаленка, якая цяпер з'яўляецца першай ракеткай свету, перамагла ў першым тэнісным турніры 2025 года ў аўстралійскім Брысбене. У фінале турніру катэгорыі WTA-500 яна перамагла расіянку Паліну Кудэрметаву — 4:6, 6:3, 6:2.

Арына Сабаленка. Фота: Getty Image

Летась Сабаленка таксама дабралася да фіналу спаборніцтваў у Брысбене, але там без пытанняў саступіла прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай — 0:6, 3:6.

Для першай ракеткі свету гэтыя спаборніцтвы з'яўляюцца праверкай сіл перад першым у сезоне турнірам серыі «Вялікага шлема» — адкрытым чэмпіянатам Аўстраліі, які пройдзе ў Мельбурне з 12 па 26 студзеня.

Арына Сабаленка выйграла два папярэднія Australian Open — у 2023 і 2024 гадах.

Каментары5

  • Тут і там
    05.01.2025
    Жвір , наўрад ці ў Латвіі ведаюць хто такая Сабаленка
  • Васіль Абрамавіч
    05.01.2025
    Наша ніва сочыць за кожным чыхам гэтай спадарыні. Падазраю, што ў рэдакцыі працуе яе сваяк, бо мала каму цікава, што тэнісістка спазнілася на самалёт альбо выклала чарговую фігню ў інстаграм.
  • Жвір
    05.01.2025
    Тут і там, НН - беларуская газэта, і тут, і там, і ня толькі.

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў43

Хлопец у Маладзечне кінуў завод з мізэрным заробкам і стаў расклейшчыкам аб'яваў6

У Мінску правялі ўрэзку ў трубаправод з гарачай вадой без адключэння спажыўцоў

Уначы Расія ўдарыла па Кіеўшчыне: 15 загінулых1

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па складзе Wildberries пад Тулай1

Сёння раніцай SpaceX сутыкнецца з Месяцам. Што будзе потым?5

Замест золата і медзі краіны Афрыкі робяць стаўку на дурніцы і апельсіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць