Грамадства55

Беспрацоўныя могуць разлічваць толькі на 40 рублёў дапамогі

З 1 студзеня дапамога па беспрацоўі ўстаноўлена ў памеры 40 рублёў. Адпаведная пастанова ўрада Беларусі 4 студзеня апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пастанове вызначаецца, што з 1 студзеня 2025 года штомесячная фіксаваная дапамога па беспрацоўі ўстанаўліваецца ў суме 40 рублёў.

Пра намер увесці фіксаваны памер дапамогі па беспрацоўі ўлады заяўлялі ў верасні 2024 года. У 2024 годзе яе памер складаў максімум дзве базавыя велічыні, гэта значыць 80 рублёў. Але некаторым катэгорыям грамадзян, напрыклад тым, якія выхоўваюць дзяцей, была прадугледжаная надбаўка ў памеры 10%.

Цяпер жа сталі больш строгімі і ўмовы атрымання дапамогі. Цяпер на яе змогуць прэтэндаваць толькі тыя беспрацоўныя, якія зарэгістраваліся ў органе занятасці на працягу месяца з дня звальнення і пры ўмове, што да сыходу з працы яны былі працаўладкаваныя на працягу пяці гадоў (раней было дастаткова дванаццаці месяцаў), звольненыя з апошняга месца працы толькі па строга вызначаным пераліку падстаў або працавалі па грамадзянска-прававых дагаворах з выплатай узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. 

Калі раней агульны тэрмін выплаты дапамогі складаў 26 тыдняў, то цяпер — не больш за 13 каляндарных тыдняў з дня рэгістрацыі беспрацоўным, а на тэрыторыях з напружанай сітуацыяй на рынку працы або беспрацоўным за 5 гадоў да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту — 26 тыдняў. Максімальны перыяд знаходжання на ўліку ў службе занятасці скарацілі з 18 да 12 месяцаў.

Улады лічаць, што такія меры дазволяць выключыць «утрыманскія настроі».

Паводле звестак Мінпрацы і сацабароны, па стане на 1 кастрычніка 2024 года на ўліку ў якасці беспрацоўных знаходзілася 3,9 тысячы чалавек.

Каментары5

  • Паржаў, дзякуй
    05.01.2025
    Краіна (ці ўсё ж такі барак?), дзе прывыклі толькі драць з народа :)
  • Ёсік
    05.01.2025
    Якія ўлады добрыя, ажно 40 рублёў дадуць. Мо штрафаваць ужо пачніце, што чалавек страціў працу. Ніхто ж не думае з аўтараў вось гэтага вар'яцтва, што ўсё можа зьмяніцца апасьля 19 студзеня (сэрца павінна спыніцца ў дырэктара саўгаса, калі свой тлушч у палонку засуне на водахрышчыньне), і самі будзеце атрымліваць такую дапамогу.
  • Барадзед
    05.01.2025
    А в Польше за высшее образование восемь лет стажа добавляют, а социальная пенсия зачастую больше чем в Беларуси трудовая.

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі84

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай17

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ15

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?2

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі84

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць