Вайна11

Што прадугледжвае мірны план будучага спецпрадстаўніка Трампа па Украіне

План будучага спецпрадстаўніка Дональда Трампа па ўрэгуляванні вайны Расіі і Украіны Кіта Келага можа ўключаць перадачу Украіне долі ад продажаў расійскіх энергарэсурсаў. Дакладная доля не называецца, але менавіта гэтая крыніца пазначаецца ў якасці інструмента для далейшага аднаўлення Украіны, піша The Moscow Times, спасылаючыся на публікацыю ў CNN.

Кейт Келаг. Фота: AP Photo/Mariam Zuhaib

Дэталі гэтага мірнага плана Келаг раней выклаў у сваім артыкуле для America First Policy Institute у красавіку гэтага года. На першым этапе ўрэгулявання мяркуецца замарозка лініі фронту, спыненне агню і ўвядзенне дэмілітарызаванай зоны. Пасля чаго бакі сядуць за стол перамоваў, а Расія атрымае абмежаванае змякчэнне санкцый. Поўнае зняцце магчыма толькі пасля падпісання мірнага пагаднення, якое задаволіць Украіну.

Украіну не будуць прасіць адмовіцца ад акупаваных тэрыторый, але спатрэбіцца яе згода на тое, што яна будзе дамагацца вяртання страчаных зямель «выключна дыпламатычным шляхам». Пры гэтым Келаг лічыць, што такі дыпламатычны прарыў, верагодна, адбудзецца не раней, чым Уладзімір Пуцін пакіне сваю пасаду.

Акрамя таго, Келаг прапануе Украіне на нявызначаны тэрмін адмовіцца ад уступлення ў НАТА ў абмен на «мірнае пагадненне з гарантыямі бяспекі». ЗША павінны забяспечыць Украіне магчымасць «весці перамовы з пазіцыі сілы» і адначасова данесці да Расіі інфармацыю пра наступствы невыканання ёю будучых умоў мірнай дамовы, гаворыцца ў дакуменце.

Так Вашынгтон нібыта зможа дамагчыся дасягнення дамоўленасці аб заканчэнні ваенных дзеянняў на ўмовах, якія адпавядаюць амерыканскім і ўкраінскім інтарэсам.

Каментары1

  • бабруйчанін
    29.11.2024
    У лютым 50 год Парыжскага пагаднення аб міре ў Паўночнам і Паўдзеннам В'етнаме і ЗША як удзельнік і Гарант.
    Нават Нобелеўскую Кісенджер і паўночна в'етнамскі дзеяч Тхо атрымалі.....
    Праз колькі месяцаў пасля падпісання атрымання Нобеля Сайгон у Хошымін переназвалі??))

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць