Грамадства44

Чалы: Для Лукашэнкі аднолькава дрэнныя і перамога Расіі, і перамога Украіны. Ён хацеў бы нічыёй

«Было б нядрэнна, каб манетка на рабро ўпала».

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Peter Dejong / AP Photo

У новым выпуску праграмы «Навіны з Чалым» эканаміст Сяргей Чалы звярнуў увагу на тое, што Лукашэнка з новай сілай загаварыў пра небяспеку эскалацыі.

На сустрэчы са студэнтамі Лінгвістычнага ўніверсітэта Лукашэнка заявіў:

«Я не хачу вайны на сваёй зямлі. Але, на жаль, эскалацыя працягваецца. Як мне сябе ў гэтай сітуацыі паводзіць? Улезці ў гэта ні ў якім разе нельга. А калі пачнецца сутыкненне з НАТА, нам таксама будзе няпроста.

Не хацелася б, каб вайна была на нашай тэрыторыі, каб нечыя інтарэсы вырашаліся тут, за наш кошт».

Чалы заўважае, што ў абодвух выпадках магчымай эскалацыі, якія згадаў Лукашэнка, яна паходзіць з боку Расіі.

«Для Лукашэнкі аднолькава дрэнны любы вынік расійска-ўкраінскай вайны. Ці перамога Украіны, ці перамога Расіі. Падобна, менавіта таму Лукашэнка ў апошні час пачаў гаварыць аб тым, што было б нядрэнна, каб «манетка на рабро ўпала» — каб вайна скончылася нейкай нічыёй», —

выказвае сваю думку Чалы і спасылаецца на словы Лукашэнкі на другой Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.

«Апошнія мае кантакты з разумнымі прадстаўнікамі «цывілізаванага Захаду» сведчаць пра тое, што ў нас пазначыўся пэўны крэн. Захад нарэшце зразумеў, што трэба дамаўляцца ва Украіне.

Магчыма быць нічыёй, калі сёння. Я так па-спартыўнаму гавару».

Чалы лічыць, што нічыя — адзіная надзея для Лукашэнкі пазбегнуць міжнароднай ізаляцыі ў статусе ізгоя. І менавіта на гэта разлічана вызваленне некаторай колькасці палітвязняў.

Аналітык заўважае, што калі нехта і зразумеў правільна пасыл Лукашэнкі, то гэта была сама Расія. У выніку дыктатару давялося апраўдвацца на сустрэчы з губернатарам Смаленскай вобласці Васілём Анохіным:

«Хто б там у Расіі, я ўжо таксама кажу, ні вякаў: «Вось, Лукашэнка, шматвектарнасць… Зноў ён адпусціў гэтых палітвязняў некалькі дзясяткаў. Гэта значыць, ён ужо на Захад…» Слухайце, ну такое прымітыўнае мысленне, што далей няма куды. І гэта мы бачым і чуем.

Так, у нас ёсць краіна. Наш галоўны знешнепалітычны пасыл і наша імкненне — з суседзямі трэба жыць у міры, яны ад бога. Ну і што зробіш, калі палякі вякамі жылі з намі? (…) Тое ж самае літоўцы, латышы, украінцы».

«Рызыкну зрабіць выснову аб тым, што Лукашэнка фактычна анансаваў правядзенне рэферэндуму», —

заўважае Чалы і далей цытуе словы Лукашэнкі з сустрэчы са студэнтамі Лінгвістычнага ўніверсітэта:

«Выйдзем на рэферэндум — людзі вызначацца, напрыклад, што тычыцца пытанняў стратэгічнага партнёрства, узаемаадносін з бліжэйшымі суседзямі. Я хачу, каб мы былі ў добрых адносінах і з палякамі, і з расіянамі. Але жылі ў сваёй кватэры. Мы з усімі хочам сябраваць. Мы хочам, каб было добра. Таму што ў вайну дрэнна. Вось наш светапарадак — гэта мір і спакой».

Каментары4

  • Віктар
    30.11.2024
    "эканаміст" у якога ніводны прагноз не збыу́ся))))
  • Сау́гас Гарадзец
    30.11.2024
    Такі ж балабол як і хітрозачос
  • Вадя
    30.11.2024
    Очевидно же, что Россия не достигнет первоначальных целей. Точно так и Украина не победит, но сохранится
    как суверенное государство. О чём речь?

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →