Свет11

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін

Амерыканскае выданне Newsweek падрыхтавала дэталёвую карту, якая адлюстроўвае цяперашні глабальны баланс сіл у пытанні падтрымкі Украіны. Вось як на гэты момант падзелены свет.

Фота: AP

За амаль тры гады вайны ва Украіне ўсё больш краін становяцца ўскосна ці непасрэдна ўцягнутымі ў канфлікт, а сам ён працягвае заставацца ў цэнтры сусветнай увагі, піша выданне Newsweek.

На аснове цяперашняй геапалітычнай абстаноўкі выданне падрыхтавала карту, дзе адлюстраваныя актуальныя пазіцыі краін свету датычна вайны ва Украіны і падтрымкі таго ці іншага боку канфлікта.

Краіны Захаду, уключаючы ЗША і Еўрапейскі саюз, а таксама Вялікабрытанія і Канада на сённяшні дзень застаюцца галоўнымі саюзнікамі Украіны ў вайне супраць Расіі — усе яны не толькі асуджаюць дзеянні Масквы, але і працягваюць падтрымліваць Кіеў фінансава, палітычна і вайскова.

Разам з імі ў спіс вайсковых пастаўшчыкоў Украіны, паводле Newsweek, уваходзяць Аўстралія, Новая Зеландыя, Беліз (знаходзіцца ў Цэнтральнай Амерыцы) і нават Судан, дзе ідзе актыўная грамадзянская вайна (улады краіны пастаўляюць Кіеву зброю наўзамен на дапамогу ў барацьбе з прарасійскімі суданскімі групоўкамі).

Многія краіны Паўднёвай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна працягваюць асуджаць расійскае ўварванне ва Украіну і аказваць гуманітарную дапамогу (з гэтых краін таксама ідуць дабраахвотнікі).

Карта пазіцый краін свету па вайне ва Украіне па стане на сёння. Крыніца: Newsweek / Flourish

У той жа час Расія ў вайсковым плане разлічвае на Беларусь, Іран, Ірак і КНДР.

Пры гэтым выданне Newsweek не стала ўключаць у спіс расійскіх вайсковых пастаўшчыкоў Кітай, хоць ён і вырабляе для Расіі спецыяльныя вайсковыя беспілотнікі і перадае Беларусі дэталі для ракет і бомбаў, якія потым выкарыстоўваюцца расійскай арміяй супраць Украіны.

Дыпламатычную падтрымку і наймітаў Расія атрымлівае ад Канфедэрацыі Сахеля (Малі, Нігер, Буркіна-Фасо), Нікарагуа, Венесуэлы, Туркменістана, Сірыі, Мьянмы і іншых аўтарытарных краін.

Каментары1

  • Гигин
    30.11.2024
    Беларусь опять в одном ряду с убогими.

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі14

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

Грузінскія дактары расказалі пра стан пацярпелых у аварыі беларусаў

Іспанскі скейтбардыст скарыў сацсеткі трукам, зробленым падчас сонечнага зацьмення ВІДЭА

У Мінску збіраюцца знесці паўтары сотні будынкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі14

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць